Сокал-пустальга on-line 2014

Comments

 Дзякуй за відэа. Так, яны абодва вываліліся з гнязда. Толькі старэйшы можа ўжо лятаць, а самы малы - яшчэ не...

Што канкрэтна з ім адбылося пасля гэтага трэба пытаць нашых калег з Брэста.

Нечаканы паварот падзей, вельмі нечаканы. Аказваецца, калі ў гнездавой нішы шмат месца, гэта таксама можа быць небяспечна для птушанят.

 Знайсці яго бацькі знойдуць. Але на зямлі нашмат больш небяспечных сытуацый для птушаня такога ўзросту. Таму многае (будзе) залежыць ад катоў-сабак-людзей-машын побач...

х8 (госць) - 14.07.2014 - 00:47

In reply to by Оля (госць)

вряд ли разбился, скорее всего спланировал, другое дело найдут ли его по крикам и будут ли кормить родители?

Мне падаецца, што гэта здарылася ўчора. Я меркаваў, што малы хаваецца. Таму пракрутку, калі магчыма, патрэна пачынаць з 12 ліпеня. Найлепш пасьля апошняга здымка Harrier. 

Калі ён дзесьці схаваўся - гэта самае лепшае, на што можна спадзявацца, бо яго нябачна з 6.00. Дарослыя птушкі прыляталі з дабычай, пры маім праглядзе, больш за 4 разы. Іх паводзіны цікавыя: яны пачынаюць есьці дабычу, а затым адлятаюць кудыйсьці з пачатым кавалкам. Мо жывы малы, калі зваліўся? Цікава і наступнае, што аднойчы самец пры гэтым хутка вярнуўся, адшукваў закапаную раней пры пярэднім прысьценку дабычу, пачаў і яе, а затам паляцеў з пачатым кавалачкам.    

 "Малы" не такі ўжо і малы: пуху усё менш, крылы і хвосцік адрастаюць.

Калі нічога не здарыцца з самкай і яна будзе (як і раней) спраўна прыносіць здабычу на гняздо, ў самага малодшага вельмі вялікія шанцы паспяхова выляцець з гнязда.

21.0. Малы сілай спрабуе прыдбаць ежу ад старэйшых, якія першымі перахапілі яе. Паштурхаліся... Ніхто не саступае. Нейкія рэшткі ўдалося падабраць пасьля вячэры старэйшых.  

 Дзякуй! Цікава, што яны яшчэ вяртаюцца на гняздо. Звычайна пасля вылету яно птушанятам не патрэбнае. Але, магчыма, што малы ўсё яшчэ прыцягвае значную ўвагу самкі, таму і іншыя птушаняты трымаюцца вакол іх.

 Малыш очень активен! Прыгает, бегает, машет крыльями, ловит "добычу" лапкам и клювом.
Перетащил что-то съестное из ближнего угла в дальний, потом опять что-то похожее на мышь взял у боковой стенки и затащил подальше.

Harrier - 09.07.2014 - 21:58

In reply to by Оля (госць)

 Сіблінгі (=браты і сёстры) могуць прынесці ежу на гняздо, але выключна для таго, каб там яе зручна з'есці. Таму без прыносаў ежы дарослымі птушкамі малы не мае шанцаў.