Сокал-пустальга on-line 2014

Comments

Ольга (госць) - 20.06.2014 - 10:42

In reply to by Уладзя (госць)

Вы знаете, он ещё жив, шевелится. Просто настолько ослаб, что даже не может встать, чтобы поесть с другими, самка как раз добычу принесла. Да, это естественный отбор, но смотреть невозможно, сердце разрывается.

Вольга, магчыма Вы памятаеце па роліку Feather, здарэньне пачыналася з того, што прыляцеўшы ў гняздо самка-гаспадыня выкладвае на дол грызуна (мышку). Сьледам за ей прызямляецца другая самка і пачынаецца бойка. Лічу, што Feather не выпадкова піша “конкурент изгнан успешно”. У цяперашняй рэдакцыі гэты эпізод на пачатку роліка выразаны. Таму рабіце высновы самі...

       Аніякіх змрочных намераў – адбылася няўдалая спроба стаць уладальніцай дабычы. Якія яе матыва, можна толькі меркаваць.

Вольга, прычынай сваркі стала, на мой погляд, непадзеленая самкамі дабыча. Таму тэма візіту чужой самкі - аспрэчваньне права на прыналежнасьць дабычы, а не змрочныя намеры, пра якія ідзе тут гаворка. Вельмі добра, што ёсьць падрабязны запіс гэтага здарэньня. Паглядзце, к.л., больш уважліва запіс, асабліва яго пачатак.

 Нічога змрочнага ў тым, каб знайсці харчаванне для сябе ці дзетак няма. Нават коштам асобін(ы) свайго віду.

Антропацэнтрычныя погляды не дапамагаюць зразумець жыццё жывёл і сэнс сытуацый, якія мы назіраем у прыродзе, таму варта іх пакінуць для тлумачэння сытуацый у нашым грамадстве. Пустальгі да яго не пасуюць і не маюць у ім патрэбы.. 

Harrier - 19.06.2014 - 18:46

In reply to by Ольга (госць)

Выглядала ўсё вельмі сур'ёзна.

Чужая самка магла б па аднаму і ўсіх ператаскаць. Для другіх птушак чужыя птушаняты гэта (толькі) крыніца харчавання.

Ольга (госць) - 19.06.2014 - 12:03

Здравствуйте! Сейчас наблюдала интересный момент в веб-камере: самка сидела с птенцами, как в гнездо залетел ещё один сокол, другая самка. Они какое-то время волтузились крыльями, распугали птенцов, потом гостья улетела. Самка улетела вслед. Успела сделать один скриншот:

 Пасля "візіту" чужой самкі птушаняты перамясціліся ў дальні ад камеры вугал?

Напэўна, птушанятам цікава назіраць, як самка знікае, выпрыгваючы з гнязда.

Уладзя (госць) - 18.06.2014 - 20:59

Такое ўражаньне,што па сёньня быў пост. Усе наетыя, разьлягліся і толькі выпрастанымі нагамі непакояць дно днаго. Ці не знайшоў самец залатую жылу... - у самім сабе?

 Самка ўжо не начуе з птушанятамі. Самім малым будзе цяжка сагрэцца самастойна ці з дапамогай старэйшых усю ноч.

Уладзя (госць) - 18.06.2014 - 17:51

Добрую дабычу прынёс самец і зьбіраўся аддаць птушанятам. Адкуль не вазьміся - плюхнулася побач на прыступак самка. Адным рухам галавы адабрала грызуна і падалася ўпрочкі. Відаць, дзесьці хавае?.. Мяркую, недалёка.

Уладзя (госць) - 18.06.2014 - 17:40

17.25. Здаецца штосьці перапала й малечы. Самка прынесла мышку. Карміла ў дальнім вуглу і дрэнна бачна, каму яна пераважна дастаецца. Двое большых асаблівай цікавасьці да ежы не праявілі.

Ольга (госць) - 18.06.2014 - 15:42

Сейчас прилетел самец, поел сам и покормил птенцов (что именно, не видно, т.к. он сидел спиной). Ела в основном малышня, старшие к еде особого интереса не проявили, один из них просто сидел и чистил свои крылышки.

Ольга (госць) - 17.06.2014 - 17:13

Зараз бачу 2-х маленькiх птушанят, якiя туляцца да аднаго больш дарослага. Яшчэ адзiн вялiзны схаваўся кудысьцi ў бок камеры. А вось пяты невядома дзе. Можа сiгануў унiз?

Ля 20.55. Цікава. Пасьля двух палётаў - другі быў падазрона кароткім і выпаў пасьпяховым для самкі. Карміла матуля пераважна самых немачных... Дасюль на працягу з паўгадзіны тут й самец двойчы перавярнуўся, без дабычы. Пасьпеў, літаральна перад прылётам самкі, прапанаваць нейкі кавалак-кавалачак большым - са сховы (што ў канцы нішы), не спрабуючы ірваць і падаваць... Сам анічога не каштаваў... Ці не прадбачыў прылёт самкі і даў забаву большым, каб адцягнуць іх увагу?.. Ля старых рэштак са сховы стала завіхацца адно большае птушанё...