Сокал-пустальга on-line 2014

Comments

 Сапраўдныя Браты і Сёстры - прытуляюцца адно да аднаго:

Але гэта толькі да таго часу, як у старэйшых усталюецца ўнутраная тэрмарэгуляцыя.

 Дзякуючы такім фільмікам можна ўбачыць цікавыя нюансы.

Добра, што пакуль толькі галубы спраўдзілі нішу, калі на ёй не было самкі. А каб варона ці сарока?

Хацелася б больш змястоўных каментароў: хто і як корміцца і чым, іншыя асаблівасці паводзін ці таго, што адбываецца на гняздзе.

 Дзякуй за відэа!

Калі не маеш часу глядзець больш-менш доўга трансляцыю, такія самыя цікавыя кавалкі даюць магчымасць быць у курсе падзей.

 Пасля паўторнага прагляду відэа з прылётам самца стала зразумела, што яго палёўку адразу адабрала самка, а ён праз нейкі час узяў прыхаваную самкай злева ад гнязда і прапанаваў птушанятам яе.

А наконт птушанят вельмі і вельмі цікава! Наколькі  самыя важныя механізмы біялагічных істот (у нашым выпадку - птушак) маюць запас прочнасці! Ніколі б не падумаў пасля таго, што назіраў пра апошнія дні інкубацыі, што з апошніх 2 яек нехта вылупіцца.

Ананім (госць) - 06.06.2014 - 17:06

~16:45 Прилетал самец в отсутствие самки, похоже с добычей. Пытался даже кормить, давая целиком, неудачно. Вернулась самка, тут же ретировался. Интересно было бы в записи подробнее посмотреть, если возможно.

Ананім (госць) - 06.06.2014 - 12:11

12:08, наблюдаю, как самка потрошит жирного крота, ест сама и даёт по очереди птенцам. Некоторые очень слабые, едва поднимают голову, но она ходит с кротом по кругу и старается накормить всех — такая молодец!

Harrier - 06.06.2014 - 14:40

In reply to by Ананім (госць)

 Цяпер на гняздзе самкі няма - зноў палюе замест самца.

Бачныя 4 жывых малых і 1 яйка.

Цікава, ці хапіла зародку ў яйку цяпла, каб вылупіцца?

Колькі малых дажыве да вылету?

Благодаря постоянной записи видео с камеры удалось наблюдать, что сегодня, 5 июня, пятый птенец вылупился успешно! Таким образом, сегодня четыре птенца и одно яйцо в гнезде.

 

Интересно, что самец жив, судя по видео.Видео: Вылупление 5-го птенца: 2) http://youtu.be/G2wwvyoQ3qc

 Саша, дзякуй за відэа (для ўстаўкі выкарыстоўвай стары код!) і тлумачэнні.

Цікава, ці зможа самка выкарміць адна 4 ці нават 5 (калі вылупіцца і апошні) малых?

 Сёння, 05.06, ранак засталі 3 птушаняці і 2 яйкі. Самка на паляванні.

Ў 8:47 прынесла на гняздо палову крата, але стаяла спіной да камеры і, здаецца, нікога не пакарміла і села грэць малых.

 Дрэнна канешне, што ёй прыходзіцца паляваць цяпер, калі птушаняты яшчэ ў такім малым узросце. Дзіўна іншае. Хоць яе і не было 1,5 гадзіны, але за гэты час ёй усё ж удалося ўпаляваць забычу. Чаму ж самца так доўга няма. Няўжо не шанцуе...

 Ну чаму ж дзіўна? Вярнулася тады, як нешта злапала.

Адагрэла малых і цяпер пакарміла двух (а больш аднаго) з трох - трэці толькі пад самы канец кармлення стаў варушыцца, але паўнацэнна так галаву і не падняў і з раскрытай дзюбай есці не прасіў.

Невялікія парэшткі палёўкі самка прыхавала, невялікую частку з'ела сама.

Ці надоўга яе так хопіць? Ці выжывуць малыя - хаця б адно з іх у такім рэжыме?

 Самка ўзяла рэшткі злапанай ёй палёўкі і дакарміла птушанят.

Можа і сама чаго з'яла - большасць часу стаяла спіной да камеры і было не бачна каго яна корміць ці есць сама.

Harrier - 04.06.2014 - 13:58

In reply to by Уладзя (госць)

 Было 6 яек, цяпер на гняздзе 2 яйкі і 3 малых. Значыць- 4ё птушанё  вылупілася і з-за ўнутраных недахопаў у развіцці ці з іншых прычын было скормлена самкай іншым сіблінгам.

 Ні самкі, ні самца няма на гняздзе ўжо з гадзіну.

Думаю, што з пазасталых яек ужо наўрацці хто вылупіцца- задоўга яны на апошніх стадыях развіцця зародкаў застаюцца без абагрэву.

 Праз 1,5 гадзіны на гняздо вярнулася самка з мокрай галавой і палёўкай.

Як яна не старалася, птушаняты не рэагуюць на прапанаваную ім ежу.

Выбара не засталося і яна села іх адаграваць.

4 06 2014. На гнязьдзе - самец. А 7.51 прыляцела самка без дабычы. Самец адразу падаўмся ўпрочкі, самка заняла гняздо, прымеркавалася: накрыла целам і яйкі, і птушанят. Зьмена адбылася хутка, адыж стварылася ўражаньне, што адно птушанё не мае прыкмет жыцьця. А 8.00 самка паднялася зь гнязда. Дастала мёртвае птушанё і скарміла яго дзецям... Ежу атрымала спачатку самае бойкае. Трэцяе птушанё выглядала надта слабым, але знайшло сілы падняць галаву. Самка лапай цісканула на другім птушаняці, каб не перашкаджала, і адала частку ежы кволаму. Ашчадна сабрала рэшткі ежы і села на гняздо. У сувязі з гэтым прыгадалася мінулагодняя он-лайн трансляцыя жыцьця сямейства балотных луняў - з Галандыі, калі не памыляюся. Гэта была трансляцыя дзецкага голадамору... Прычына - празмернае ўжываньне на плантацыі хімічных сродкаў апрацоўкі пасеваў - вытрывілі ўсіх грызуноў ў навакольлі. Птушкі не змаглі пракарміць сям'ю, хоць птушаняты ўжо былі здатны самастойна перамяшчацца па пасеву. Яны былі пакінуты бацькамі сам на сам са стыхіяй. Нейкі час яны шчэ знаходзілі магчымасьць вярнуцца ў гняздо на начлег...