Сокал-Пустальга on-line 2016-2017: Брэст, Беларусь

Comments

Harrier - 22.06.2016 - 15:10

In reply to by Дарья (госць)

Так, хутчэй за ўсё і было - птушка мільганула і хутка знікла, не разгледзець было самец ці самка. Але самец у любым выпадку сам не разрывае здабычу для птушанят - толькі прыносіць і ў адсутнасць самкі застаўляе на гняздзе.

Ролі ў сям'і падзеленыя, але вось часам не спрацоўвае гэты падзел як трэба (((

Ирина (госць) - 22.06.2016 - 14:35

Да уж. Проблемная самка оказалась. Принесла полевку и улетела.  Спустя несколько минут  вернулась, вероятно, чтобы покормить малышей, но полёвку под лапой птенца , который в это время уже сам пытался оторвать кусок от мышки, не заметила. Улетела. Нет слов... Птенцы попытались, конечно, разорвать добычу, но у них ничего не вышло(((. Вроде, и еда есть(валяется под стенкой), а толку нет! Переживаю очень(

Дзякуй за добрыя адносіны да птушак і прапановы!

Мы не ўмешваемся ў жыццё дзікіх жывёл калі нейкая праблема не ўзнікла па віне чалавека - тады гэта наш абавязак.

Гэта сытуацыя не створана чалавекам і мы не лічым сябе ўпаўнаважанымі да ўмяшання ў яе.

Нам таксама шкада кожную дзікую птушку, але без натуральнага адбору загінуць не асобныя птушкі, а цэлыя папуляцыі і віды. 

Нам застаецца толькі спадзявацца, што самка або і яе самцы змогуць выкарміць калі не ўсіх пазасталых, то хаця б 1-2 птушанят.

Калі нешта здарылася з самкай і яна не вернецца на гняздо, то ў такім узросце птушаняты яшчэ не могуць самі разрываць здабычу і нават калі гняздо будзе ёй завалена, памруць ад голаду. У такім - найгоршым варыянце - он-лайн трансляцыя з гэтага гнязда будзе адключаная бо страціць сэнс.

Жанна (госць) - 22.06.2016 - 12:04

Пожалуйста, давайте спасать малышей! Не протянут они долго....самец исчез, самка не справляется.....за все утро маленькая ящерица. Умрут же от голода!

Апошнія дзве гадзіны самкі не было і цяпер на нач яна на гняздо не вярнулася. Варта чакаць наступныя страты на раніцу?

Дарья (госць) - 21.06.2016 - 22:43

In reply to by Harrier

Она отсутствовала не два часа, а с половины пятого вечера! Она прилетала часа два назад, не покормила их вообще, и сейчас ничего не принесла. Они смогут продержаться без еды до утра???
 

Harrier - 22.06.2016 - 00:08

In reply to by Дарья (госць)

Дзякуй за дакладныя назіранні. 

Цяжка сказаць, ці пратрымаюцца да раніцы - ўсё залежыць ад тэмпературы паветра ўначы + калі самка зможа іх пакарміць зранку.

Думаю, што пратрымаюцца, але заўтра - гледзячы па апошніх днях - лягчэй наўрацці будзе(((

Дарья (госць) - 22.06.2016 - 08:33

In reply to by Harrier

Она их ночью не грела... С утра улетела, вернулась - ничего не принесла, снова улетела. Такое впечатление, что она их специально не кормит...
 

Harrier - 22.06.2016 - 11:04

In reply to by Дарья (госць)

У такім узросце ім абагрэў самкі ўжо непатрэбны. У іх павінна працаваць уласная тэрмарэгуляцыю, але для яе патрэбнае паліва = ежа.

Без ежы яны не толькі не змогуць расці, але і пераахалодзяцца нават у спёку.

Harrier - 22.06.2016 - 11:05

In reply to by Дарья (госць)

Злапаць нешта параўнальна вялікае не ведаючы добра паляўнічыя тэрыторыі навокал - не так ужо і проста. Дагэтуль яе і малых цалкам забяспечваў самец(самцы), ёй жа прыходзіцца даведвацца самой пра даступнасць рознай ежы ў розных месцах цяпер самой.

Калі перайсці на каментароў 20-25 вышэй, то можна паглядзець відэа, як самка скармлівае мёртвага пятага малога сіблінгам (= братам-сёстрам).

Хутчэй за ўсё самка атрымлівае замала ежы ад самца (самцоў), таму вымушана паляваць сама, што яна звычайна не робіць да таго часу, пакуль птушаняты не падрастуць настолькі, што ў іх усталюецца ўласная тэрмарэгуляцыя + яны не вырастуць такімі, што яна іх фізічна не зможа абагрэць + яны стануць настолькі вялікімі, што самец перастане спраўляцца з прыносам неабходнай колькасці ежы і будзе дапамагаць яму.

У нашым выпадку самыя малыя загінулі хутчэй за ўсё ад пераахалоджання, бо самкі не было на гняздзе і яна іх не грэла, а той ежы, якую яна сама ўпалявала не хапіла, каб яны маглі падтрымліваць сваю тэмпературу самастойна.

Экстрэмальная сытуацыя на познім гняздзе працянваецца:

засталося ўжо толькі тры старэйшых.

на секунду ўбачыў на гняздзе самца, але не зразумеў што ён прынёс, бо самка пачала карміць малых палёўкай

самка корміць малых

але побач ляжыць аб'едзены шкілет голуба!!!

Самка спачатку скарміла птушанятам палёўку, а цяпер нешта адрывае са шкілета!!!!

самка корміць падаллю

Я спачатку думаў, што гэта самец перанёс рэшткі галуба з першага гнязда, але на першым гняздзе рэшткі ляжаць. 

Значыць, або самец, або самка з позняга гнязда знайшлі іх недзе так.

ранейшае гняздо