Viasna-2024 2024

  • 05.08.2021 - 20:13 | Harrier
    Рост і развіццё птушанят у першыя тыдні пасля вылуплення – адзін з крытычных паказчыкаў, які далей будзе ўздзейнічаць на ўсё іх жыццё. У відаў з палавым дымарфізмам у памерах адным з самых важных фактараў, якія вызначаюць рост птушанят, з’яўляецца іх пол. Каманда польскіх навукоўцаў у 2016-17 гг. праводзіла маніторынг гнездавання белашчокіх рыбачак, каб праверыць розныя параметры росту і развіцця птушанят гэтага віду і іх сувязь з полам.
  • 31.07.2021 - 00:46 | Harrier

    З-за таго, што сокалы не будуюць уласных гнёздаў, яны вымушаныя шукаць і займаць або гнёзды іншых відаў птушак адпаведнага памеру, або розныя нішы. Апошнія могуць быць вельмі разнастайнымі і размяшчацца як ў будынках, так і на тэлевізійных вежах, і сярод завадзкіх труб – галоўны крытэр гэта памер нішы і часта вышыня яе размяшчэння над зямлёй.

  • 26.07.2021 - 13:52 | Harrier

    Сацыяльнае навучанне шырока распаўсюджана ў розных таксанамічных групах жывёл і птушкі тут, канешне, не выключэнне. Выдатна прадуманая серыя палявых эксперыментаў дапамагла паказаць, якім чынам і як хутка гэта адбываецца на прыкладзе двух відаў сініц і нясмачнай і неядомай для іх ежы.

  • 21.07.2021 - 01:45 | Harrier

    Шанцы на захаванне адной з самых рэдкіх птушак у Свеце і самага рэдкага віду ў Індыі – вялікага індыйскага дропа (Ardeotis nigriceps) павялічыліся, пасля таго, як Вярхоўны суд Індыі прыняў рашэнне на карысць рэальнай аховы віда.

  • 14.07.2021 - 20:08 | Harrier

    Дзякуючы арыгінальна прадуманым доследам у прыродзе, каманда амерыканскіх даследчыкаў паказала, што нават у дробных памерамі птушак не выпрацоўваецца залежнасць ад дадатковага харчавання, якое людзі прапануюць ім у зімовы час.

  • 03.07.2021 - 00:45 | Harrier

    Некалькі фактараў ўздзейнічаюць на выбар вышыні палёта птушкамі пад час міграцыі: асаблівасці мясцовасці, над якой яны ляцяць; тэмпература паветра; сіла і кірунак ветра; вільготнасць паветра; неабходнасць арыентацыі па асаблівасцям ландшафта; пазбяганне драпежнікаў і перагрэву ад сонца.

  • 30.06.2021 - 15:26 | Harrier

    Новы, эндэмічны  від ягадаеда, які ўпершыню быў адзначаны ў заходняй частцы Новай Гвінеі яшчэ ў 2014 годзе, дачакаўся дэталёвага апісання і параўнання з іншымі відамі сямейства і быў фармальна прызнаны як раней невядомы для навукі від толькі цяпер.

  • 23.06.2021 - 18:14 | Harrier
    Акрамя адзінкавых выключэнняў (напрыклад, некаторых грыфаў Новага свету і акіянічных птушак) дагэтуль лічыцца, што пачуццё нюху слаба развіта ў сучасных відаў птушак. Арнітолагі з інстытута эталогіі,  дзякуючы падключэнню да пастаўленых у прыродзе доследаў калег з інстытута хіміі Макса Планка (Германія) адкрылі, што белыя буслы маюць выдатны нюх і актыўна карыстаюцца ім для пошуку месцаў з даступнай здабычай. Аказалася, што пах свежаскошанай травы дапамагае ім знайсці месцы кашэння і на гэтых палях больш паспяхова паляваць на дробных хрыбетных жывёл.
  • 21.06.2021 - 00:18 | Harrier
    Каманда чэшскіх арнтолагаў зрабіла даволі складанае даследаванне асаблівасцяў размнажэння звычайнай зязюлі (Cuculus canorus) там, дзе гэты від у якасці прыёмных бацькоў для сваiх птушанят выбірае розныя віды чаротавак (Acrocephalus spp.).
  • 18.06.2021 - 13:31 | Harrier
    Доўгатэрміновае даследаванне, праведзенае ў двух самаўзніклых лясах у графстве Cambridgeshire паказала, што прыкладна палову ўсіх дрэваў там пасадзілі не ўладальнікі зямлі, не леснікі і не актывісты прыродаахоўных арганізацый, а сойкі!
  • 14.06.2021 - 15:15 | Harrier

    Новае даследаванне паказала, што шызыя галубы (Columba livia) – а магчыма і іншыя птушкі – аб’ядноўваюцца ў групу перад атакай драпежніка для агульнай карысці, а не каб толькі істотна зменшыць асабістую небяспеку.

  • 11.06.2021 - 20:37 | Harrier
    Усяго гэтай вясной было атрымана трошкі больш за 90 паведамленняў пра назіранні 40 відаў са спісу Клуба200: 17 пра 9 відаў за сакавік, 30 (пра 11 відаў) за красавік і 43 (пра 28 відаў) за май. Гэта параўнальна ў лічбах з вясной 2020 года (94 паведамленні пра 35 відаў) і менш, чым зроблена вясной 2019 (109 паведамленняў пра назіранні 45 відаў).
  • 06.06.2021 - 23:03 | Harrier
    Пасля таго, як два два дроны селі на тэрыторыі гнездавой калоніі элегантных крычак у прыродным рэзерваце Bolsa Chica пад Лос Анджэлесам (ЗША), усе тамтэйшыя птушкі, якіх было больш за тысячу, кінулі свае кладкі на рознай стадыі наседжвання.
  • 03.06.2021 - 14:28 | Harrier
    У другой палове мая пачалася чарговая інвазія ружовых шпакоў на захад і поўнач ад месцаў асноўнага распаўсюджання – г.зн. галоўным чынам у Заходнюю Еўропу. Сотні птушак ужо адзначаны ў Францыі і Гішпаніі ў апошнія дні, але не толькі там. Адзінкавыя сустрэчы віда адбыліся, напрыклад, таксама ў Вялікабрытаніі і ў Польшчы.
  • 01.06.2021 - 15:58 | Harrier

    Каманда навукоўцаў з Шатландыі з дапамогай не вельмі традыцыйнага метада для вывучэння складу харчавання птушак паказала, што дадатковае харчаванне, якое людзі прапануюць на птушыных сталоўках, можа станавіцца асноўным і птушкі могуць прылятаць за ім з параўнальна вялікай адлегласці.