Даўгахвосты паморнік (Stercorarius longicaudus)

Аўтары Назірання

Дзьмітры Вінчэўскі, Таццяна Смыкоўская, Мікалай Гулінскі

Дата назірання
Месца Назірання

р.Нёман паміж вв.Дарошавічы і Дзекалавічы, Гродзенскі раён і вобласць.

 1 juv. цёмнай морфы нечакана выляцеў на нас невысока над вадой з-за выступу берагу, потым сеў недалёка створанай чалавекам касы, дзе атрымалася падыйсці блізка і паздымаць яе на фота і відэа.

Фоты большага памеру і відэа ТУТ i ТУТ

 

 

Трэцяя рэгістрацыя віду для Беларусі.

Папярэднія адбыліся ў пачатку 1920-х на Віцебшчыне і 11.09.1973 г. на Гомельшчыне (Гричик, Бурко, 2013)

Хутчэй за ўсё гэтую ж птушку (яна падалася нам здалёк больш карычневай) мы з Таццянай назіралі 31.08 недалёка ад гэтага месца.

Для ўсіх нас гэты паморнік - Lifer.

 

Каментары

 Птушка заставалася ў полі бачання трубы яшчэ не менш за паўгадзіны пасля пералёту на новае месца. Вялікія шанцы ўбачыць новы для сябе і рэдкі ў нас від усім, каму гэта цікава. Дапаможам у гэтым, калі будзе патрэба - звяртайцеся.