Чырвонагаловы каралёк (Regulus ignicapillus)

Аўтары Назірання

Дз.Кіцель, Ю.Янкевіч

Дата назірання
Месца Назірання

лес каля в.Дубічна (Маларыцкі р-н)

01.05.2015 ў гэтым лесе быў адзначаны 1 спяваючы самец. 03.05.2015 мы вырашылі паспрабаваць адлавіць птушку. Падчас спробы была выяўлена пара птушак. Самец актыўна спяваў і рэагіраваў на запіс голаса іншага самца. 

У 3 км ад першай пары была адзначана яшчэ адна пара птушак. Самец з гэтай пары таксама быў адлоўлены і закальцаваны.

Такім чынам, гэта першыя дзьве птушкі гэтага віду, адлоўленыя і закальцаваныя ў Беларусі.

Другая, трэцяя і чацвёртая рэгістрацыі для 2015 году.

Фотаздымкі Ю.Янкевіча

Каментары