Сіпуха (Tyto alba) ?

Аўтары Назірання

Дз.Кіцель, Дз.Піпко

Дата назірання
Месца Назірання

В.Гвозніца, Маларыцкі р-н, Брэсцкая вобл.

Кропка назірання

51.8151751 23.908671700000014

Каментары

Дзякуй, Дзяніс! Цікавая і смелая інтэрпрэтацыя!

Аднак толькі па выплюйцы вызначыць від савы ўсё ж нетрадыцыйна, таму я паставіў пытальнік пасля назвы віду.

Хаця памер выплюйкі (масімальны) залежыць ад памераў віду і яго страўніка, колькасць ахвяр і "глянец" - рэчы зменлівыя. Першая залежыць ад паспяховасці паляванняў і іх рэгулярнасці (таму можа быць і 1, і некалькі ахвяр  у адной выплюйцы). Ну а "глянец" можа быць звязаны з нейкай фізіялагічнай рысай асобнай птушкі або яе стану.

Дзякуй, Дзіма, за каментарый! 

Але ты забыў пра вельмі важную рысу - цэласнасць костак. Толькі ў сіпухі мне давадзілася бачыць такое. А пытальнік няхай будзе, я не супраць. Гэта ж не назіранне віда, а толькі факт яго прысутнасці.

Тут вось якая справа. Пагадка можа належыць маладой птушцы, якая паляцела сабе, як тая польская сіпуха, што не так даўно знайшлі ў Брэсцкім р-не збітай на дарозе. Ці ёсць пара - пытанне добрае і адказ хутчэй адмоўны. Думаю, трэба будзе зрабіць домік і павесіць у гэтым сараі. Праз год вэлкам - будуць вам сіпухі! ))) Канешне, перыядычна я буду наглядаць за гэтым месцам.

Яшчэ дадам некаторыя спасылкі з Інтэрнэту ў абарону сваёй знаходкі:

https://www.rspb.org.uk/Images/Owlpellets_tcm9-133500.pdf
The pellets are easy to recognise. They can be quite large (30-70mm long), smooth and rounded. They are characteristically black in appearance (regardless of the colour of the prey it has eaten) often with a varnish-like gloss when fresh. They are very solid pellets, with the material highly compressed. They are also the best material for pellet studies. Many pellets are produced at the same site in the dry, providing a good supply. The bones they contain are remarkably intact.

http://www.discoverwildlife.com/british-wildlife/how-identify-owl-pelle…
Barn owl pellets are generally found at roost sites in buildings and are characteristically rounded or cylindrical, about 5cmx3cm, with a smooth surface covered with blackish-grey crust. The barn owl is the owl most likely to eat shrews.

Дзякуй, Дзяніс - сапраўды, як Ты і напісаў: акруглыя і чарнявыя з бляскам. Таму хутчэй за ўсё ад сіпухі.

Але гэта не значыць, што ў іншых соваў не можа быць падобнай ніколі. 

Я разабраў і збіраў ад поплаўных лунёў тысячы выплюек і сотні ад пустальгі. Бываюць і рознай формы, і колеру. 

Вадим, пора бы за показ сипухи уже деньги брать! ))) Деньги пойдут на оплату цветных колец на хищных птиц. Думаю, пару клиентов найдется! 

Жестоко вы, Вадим Васильевич! Хотя лучше было бы "Вскопай гектар - увидишь сипуху!" или "Наколи дров на зиму - увидишь сипуху!"