Нырок-сіньга (Melanitta nigra)

Аўтары Назірання

Дзьмітры Вінчэўскі

Дата назірання
Месца Назірання

рака Нёман у в.Дарошавічы, Гродзенскі раён і вобласць

9 птушак, з іх 7 самцоў і 2 самкі.

Першая рэгістрацыя для 2016 году!

Калі я праглядаў у трубу акваторыю насупраць вёскі, у поле зроку заляцела група чорных качак, развярнулася і села на ваду. 

Спрабаваў зняць іх праз трубу, але з-за вялікай адлегласці і моцнай хвалі атрымалася слаба(, але від пазнаць можна.

 

Я патэлефанаваў у машыну, ў якой мяне чакалі М.Гулінскі і Ю.Лукашэнка і сам пачаў спускацца з пагорка да вады, каб падыйсці да качак хаця б на м 20 бліжэй. Аднак як толькі мы наблізіліся да вады, качкі ўзляцелі і паляцелі ўніз па плыні!

Вось што значыць апынуцца ў патрэбны час у патрэбным месцы!

Кропка назірання

53.53118917685309 24.053618609905243

Каментары

Дзякуй, Дзяніс!

Так атрымалася, што сіньгі прыпыніліся на 5 хвілін пасярод Нёмана і я як раз апынуўся ў гэты час у гэтым месцы з трубой і фоцікам)