У працяг знаёмства

3 ліпеня 2012. Ранак, ля 6 гадзін. Ёдкаўскі востраў Цнянскага вадасховішча. Менск.

Дапамажыце, к.л., зь ідэнцыяй. Мяркую, што гэта чаротаўка.

Буду ўдзячны за поўную наменклатуру - бел. + лат.

На здымках адна і тая ж птушка. 

Фотаздымкі

Каментары

Правільная парада - гэтая птушка збоку лёгка вызначаецца. Такія рыжыя з чорнымі заканчэньнямі пёры крылаў ёсьць толькі ў аднаго нашага віду - шэрай лескі Sylvia communis.

З-за таго, што галава не вылучаецца шэрым, гэта - самка.