Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:
harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.
All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by
Каментары
Alla Erdmann - 01.03.2016 - 19:23
P.S. Здымкі арланаў зроблены
P.S. Здымкі арланаў зроблены ў лютым 2016 г.
araty - 01.03.2016 - 22:30
Я мяркую арланы і у сакавіку
Я мяркую арланы і у сакавіку будуць тут. А калі пачнецца палаводдзе, то будуць на гэтым балоце рыбу лавіць. У сакавіку таксама арляцы прыляцяць і можна будзе напэўна зрабіць фотку!? Вось толькі вялікія арляцы ці малыя, пакуль што невядома!?
Pekach - 01.03.2016 - 22:39
Как всегда отлично!
Как всегда отлично!
Ананім (госць) - 03.03.2016 - 00:14
In reply to Я мяркую арланы і у сакавіку by araty
malyja, vialikih zdaecca na
aistok - 03.03.2016 - 16:13
In reply to malyja, vialikih zdaecca na by Ананім (госць)
У сакавіку як раз і
У сакавіку як раз і з'яўляюцца вялікія арлецы ( Aquila clanga ), а вось малыя ( A. pomarina ) - пазней. І на Віцебшчыне вялікі: ёсць, чытайце: В.В. Ивановский "Хищные птицы Белорусского Поозерья", 2012.
araty - 03.03.2016 - 19:40
Малых арляцоў я часта бачу,
Малых арляцоў я часта бачу, бывае на дрэвах ля дарогі сядзяць. Мінулай вясной лётаў адзін над хутарам большы памерам за малога арляца, але не маркут. І тры гады таму дзве птушкі ля хаты былі сеўшы, і буйнейшыя і цямнейшыя за малога арляца.
Ананім (госць) - 04.03.2016 - 00:06
In reply to У сакавіку як раз і by aistok
ja vedaju shto pisha
aistok - 04.03.2016 - 12:17
In reply to ja vedaju shto pisha by Ананім (госць)
Так вялікіх, "здаецца, няма",
Так вялікіх, "здаецца, няма", ці "залятаць, канешне, могуць"? Згадзіцеся, зусім розныя рэчы. Калі залятаюць - гэта ўжо ёсць, пра гняздаванне гаворка назіральніка і ня шла.
araty - 04.03.2016 - 20:19
Сёння быў на балоце, слядоў
Сёння быў на балоце, слядоў арланаў не было на працягу двух дзён. На голых касцях сядзела енатавідка. Гэта добра, бо пойдзе на падкормку. На свежаніну павіны зноў з'явіцца.
araty - 06.03.2016 - 18:34
Так і сталася. Назаўтра
Так і сталася. Назаўтра з'явіўся малады арлан на свежаніну! А наконт арляцоў, так і ёсць .як піша aistok. Птушкі з'яўляюцца напрыканцы сакавіка. Звычайна лунаюць над балотам на адлегласці каля 1км. Над тым месцам я скапу распазнаю без праблем. А вось арляцоў адрозніць вялікага ад малога я не у стане.
araty - 07.03.2016 - 17:58
Сёння схадзіў на балота
Сёння схадзіў на балота паглядзець ці ёсць арланы на прывалзе, але нікога не заўважыў. І падсыпаўшы зерня на выпадак калі з'явяцца журавы павярнуў назад. Падышоўшы , убачыў арлана, які сядзеў на бярозіне каля 200м ад хаты. Я падумаў што гэта маладая птушка, бо паводзіла сябе даволі спакойна калі я прайшоўся каля яе на адлегласці каля 100м. Але потым яе сагналі вароны і я пабачыў, што гэта дарослы арлан, бо меў белыя пер'і на хвасце. Мяркую з цягам часу арланы пачнуць пазнаваць мяне у "твар" і не надта палохацца людзей гэтаксама як і журавы.