Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

"Усе купацца!" :: Палявы верабей

палявы верабей

Многія птушкі, калі ў іх з'яўляецца такая магчысць, ахвотна купаюцца нават зімой. Тым больш, калі лета ў самым 'разгары' і з самага ранку сонца пачынае прыпякаць, і горача становіцца нават у цяньку.

Гэты палявы верабей (Passer montanus), аднак, выбраў для купання не вельмі звычайнае месца. Бо гэта шырокая плынь крынічнай вады, якую час ад часу адпампоўваюць са старых лёхаў б. Гарадзенскага бровара, які цяпер на рэканструкцыі, і выпускаюць на ходнік за агароджай. Адтуль вада самастойна 'вяртаецца' ў Нёман.  

Дзіўна, што такая таварыская ў іншых абставінах птушка адважылася на купанне сама, бо хаця месца і адкрытае, але яно таксама добра і пэўна здалёк праглядаецца і драпежнікамі. Можа таму купанне і было кароткім?

Гродна, 11-07-2023

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі