Андскі кондар атрымаў у Эквадоры спадарожнікавы перадатчык + VIDEO

 Малады андскі кондар (Vultur gryphus) – адна з найбольшых лятаючых сучасных птушак – атрымаў крыламетку з нумарам “1” і спадарожнікавы перадатчык. Птушку выпусцілі высока ў Андах Эквадору з намерам сачыць за яе перамяшчэннямі і такім чынам больш даведацца пра жыццё гэтых знікаючых птушак і прыцягнуць увагу грамадзкасці да праблемаў віду.

Хаця міжнародны статус кондара “Амаль пагражаемы” ("Near Threatened"), у Эквадоры від хутка знікае ў апошнія гады. Інфармацыя пра перамяшчэнні птушкі дазволіць даведацца пра найбольш адпаведныя для харчавання і начлегу птушкі месцы і біятопы.

"Гэта важны крок да лепшага разумення статусу андскага кондара ў Эквадоры” – сказаў Джы Пітэр Джэнні (J. Peter Jenny), прэзідэнт Peregrine Fund (ЗША), які фундаваў набыццё перадатчыка. 

Месяц таму малады кондар быў знойдзены няздольным да палёту з-за абязвожвання на ўсходнім баку Андаў, дзе раней гэты від не быў адзначаны. Дзякуючы дапамозе Міністэрства навакольнага асяроддзя Эквадору Працоўная група па андскаму кондару  (Andean Condor Working Group) змагла вярнуць птушку да жыцця і нармальнай формы ў адмысловым центры. Кондар атрымаў мянушку Феліпе (Felipe) – ў гонар фермера, які знайшоў яго.  

 http://youtu.be/m4mPPDoMSQI

 

 

 Агульная колькасць кондараў у Эквадоры аценьваецца ў прыкладна 50 птушак. Дадаткова яшчэ 18 птушак трымаюць у няволі для развядзення. Галоўныя праблемы віду ў гэтай краіне – браканьерскі адстрэл, атручванне і страта месцапражыванняў. Толькі з пачатку году стала вядома пра забойства 3 кондараў людзьмі.  

Феліпе, якому цяпер 18 месяцаў, быў выпушчаны на тэрыторыі спецыяльнага ранча для кондараў у Hacienda Antisanilla. Тут утрымліваецца 700 галоў быдла – каб кондарам было што есці, а таксама прадугледжаны месцы для прысад і ўтварэння тэрмікаў (слупоў цёплага ўзыходзячага паветра) – дзякуючы якім кондары перамяшчаюцца.  

 

 

Паводле   www.wildlifeextra.com падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by

 

Здымак дарослага андскага кондара Дзьмітрыя Вінчэўскага

 

 

На гэтую тэму:

Польскія арляцы вяртаюцца пад назіраннем спадарожнікаў 

Вялікі арлец дасылае з падарожжа... СМС-кі! 

 

<