Летам мінулага 2011 г. у рамках праекту “Арлец. Птушка, якіх мала” („Orlik. Ptak jakich mało”) 8 вялікіх арляцоў (Aquila clanga) з нацыянальнага парку “Бебжа” атрымалі на спіны спадарожнікавыя перадатчыкі. Цяпер сігналы паступаюць ад 4 дарослых і адной маладой птушкі. Трасы іх пералётаў можна адсочваць на адмысловай уэб-старонцы www.orlikgrubodzioby.org.pl/artykul/mapy-przelotow .
На кожнай з птушак быў з дапамогай тэфлонавых стужак замацаваны перадатчык масай 30 грам з сонечнай батарэяй, які некалькі разоў у дзень праз спадарожнікі сістэмы Argos перадаваў дадзеныя пра месцазнаходжання птушак. Пасля іх атрымання польскім бокам і праверкі, яны змяшчаюцца на мапе.
Арляцы- драпежныя птушкі вялікіх памераў і зывчайна пачынаюць размнажацца толькі па дасягненні чатырохлетняга ўзросту. Не шмат вядома пра іх месцы зімоўкі. Таму палова перадатчыкаў і была размешчана на маладых арляцах. Аднак з самага пачатку даследчыкі сутыкнуліся з праблемамі: адзін з перадатчыкаў, напэўна, зламаўся і не даслаў ніводнага сігналу. Другі даслаў толькі адзін з Заходняй Польшчы, а праз некаторы час моцна аслабленая птушка была знойдзена ў Германіі і цяпер праходзіць курс рэабілітацыя, апсля якой будзе выпушчана ў прыроду.
Апошні сігнал ад птушкі з мянушкай Henryk быў атрыманы 24.03 з Румыніі, дзе арлец апынуўся пасля зімоўкі ў Паўднёвым Судане. Іншыя арляцы пакуль адзначаны значна далей ад роднай Бебжы: Hubal, які таксама зімаваў у Паўднёвым Судане, 23.03 яшчэ быў у Ліване. А ад самкі Zośka, якая зімавала на востраве Крыт, з 29.01 сігналаў няма. Witold 24.03 даляцеў толькі да паўднёвай часткі Егіпту. Яшчэ адзін самец з мянушкай Kolumb у той самы дзень таксама знаходзіўся ў гэтай краіне, але далей на поўнач – на заходнім узбярэжжы Суэцкага заліву.
Паводле www.birdwatching.pl падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
Здымак Дзьмітрыя Вінчэўскага
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ