Як вялікія савукі шукаюць здабычу: лёгкі варыянт

У нашых гарадах можна ўбачыць шмат цікавага нават у відаў, якія знаходзяцца побач з намі непрацяглы час.

Адным з такіx відаў у Гродна ёсць вялікі савук, які, праўда, застаецца ў невялікай колькасці ў межах гораду на гнездаванне, аднак нашмат прасцей назіраць за ім зімой, калі сотні птушак прылятаюць на раку менавіта на зімоўку.

Па меры таго, як лёд застаецца вузкай палоскай толькі ў самага берагу, для гэтых рыбаядных качак - якія звычайна ныраюць і ўжо пад вадой выглядваюць здабычу - рыбу або вялікіх жабаў, з'яўляецца магчымасць паляваць у іншы спосаб. З-за таго, што бліжэй берагу вада неглыбокая, а рыба можа хавацца пад ільдом, няма сэнсу і неабходнасці ныраць, каб выглядзець яе -  дастакова апусціць галаву пад воду і назіраць - ці не рухаецца там хто-небудзь:

птушка

Ну а калі заўважыш - можна і ныраць!

Як гэта выглядае цяпер на Нёмане:

https://youtu.be/LlHN5dFOTa4

Цікава, што не помню, каб так шукалі здабычу самцы вялікага савука (хаця магу і памыляцца), а вось самак і маладых птушак (летам) параўнальна часта назіраў менавіта за такім, лягчэйшым метадам рыбалкі.

-----------------------------------------------------

Больш пра розныя моманты жыцця вялікіх савукоў на Нёмане і побач:

Вялікія савукі: каханне і сэкс у вялікім горадзе
Зімовае каханне, або Voulez Vous Coucher Avec Moi
Як савук з "гурмана" у ахвяру ператварыўся
Вывадак вялікіх савукоў на Нёмане = Brood of Goosander at Nioman river + VIDEO
Вясновыя залёты савукоў, або як самка бараніла свой выбар = How female Goosander fight for her male + VIDEO
Як вялікія савукі загнездавалі ў цэнтры Гродна і што з гэтага атрымалася + VIDEO

 

 

Кропка назірання

Як вялікія савукі шукаюць здабычу: лёгкі варыянт

Шырата: :53.67242172263 Даўгата: :23.827178548969

Каментары