Еўрапейскі ўюрок у Дзяржынску

Буду прасіць яшчэ дапамогі ў вызначэнні новага для мяне віда. Спачатку я адзначаў яго для сябе як звычайную стрынатку - па памерах і наяўнасці жоўтага колеру. Але аднойчы пачуў як гэта птушка спявае - зусім не просценькая і знаёмая песня стрынаткі, а нейкая "скорагаворка".

Фотаапарат далёка "не ўзяў", таму дэталяў не разгледзеў. Не так даўно пабачыў як гэтыя "стрынаткі" давольна эмацыйна высвятлялі адносіны паміж сабою і таксама з выкарыстаннем гэтай "скорагаворкі". І зусім на днях удалося падпільнаваць самку (менш яркая і больш пярэстая, чым спяваючы самец), якая ласавалася насеннем стрэлак і звярнула на сябе ўвагу ўсё той жа "скорагаворкай".

З.Ы. Выбачаюся за якасць здымкаў.

Кропка назірання

Еўрапейскі ўюрок у Дзяржынску

Шырата: :53.686026712765 Даўгата: :27.13324236485
Фотаздымкі

Каментары