У гняздзе пустальгі ў Гродна з'явілася ўжо 5 яйка (відэа)

20.04.2010 - 23:00 | Kiolk

   У той час, калі арнітолагі і аматары птушак з Беларусі і суседніх краін з захапленнем сочаць, за жыццём пустальгі ў Брэсце, у гняздзе пустальгі з Гродна з'явілася ўжо 5 яйка. І такое ўражанне, што яна не плануе спыняцца. У прапанаваных роліках самка адпаведна з 4 і 5 яйкамі, а таксама самец, які сядае на яйкі.

Каментары

Нават у такім - адабраным для паказу фармаце вельмі цікава! Дзякуй!

Самец такі прыгажун - глядзеў бы і глядзеў бы. А ў апошнім фільміку яшчэ 3 яйкі і самка крычыць-адказвае самцу, які прыляцеў з пайкай, а потым ляціць за ёй.

Толькі я б не называў яйкі патомствам - звычайна патомства гэта ўжо птушаняты. Можа "кладка" называць?