Вось невялікі фотарэпартаж з другога гнязда пустальгі, якое знаходзіцца за статуяй Сьвятой Елены на касцёле Ўзнясеньня Сьвятога Крыжа - Бернардынскім у Гродна, і на якім, як і ў Брэсце таксама ўсталяваная ўэб-камера.
Па розных тэхнічных прычынах, на жаль, мы пакуль не можам забяспечыць з яе трансляцыю ў інтэрнэт.
Наступная спроба будзе ў гэты аўторак.
А пакуль мы вырашылі праверыць ці не прэрываецца відэа-сігнал, калі падключыцца да гэтай камеры як карыстальніку (г.зн. без пасярэдніцтва сэрверу).
І больш за 4 гадзіны я мог назіраць за самкай і рабіць скрын-шоты і відэа-фільмікі.
Цікава, што самка вельмі часта варочалася вакол сваёй асі на гняздзе, часам прымаючы нязручныя і дзіўнаватыя позы (гл. здымкі ніжэй).
Часам прыўставала на яйках, але ўпэўніцца (зрабіць здымак) ў тым, што ў кладцы сапраўды 6 яек, атрымалася толькі тады, калі яна на не працяглы час паляцела вячэраць.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ