Красавік – чэрвень. Дапамога сокалу-пустальзе ў Баранавічах.

Восень. Холадна і самотна. Успамінаецца лагодная вясна і спякотнае лета. Прапаную здзейсніць вандроўку ў той добры час. Згода? Тады наперад!

У Баранавічах вясной гэтага года, як раз на Міжнародны дзень птушак, распачаўся студэнцкі міні-праект пад назвай “Стварэнне штучных гняздоўяў на тэрыторыі горада Баранавічы для сокала-пустальгі з мэтай павелічэння яе гнездавой папуляцыі.” Яго падтрымала Шведскае арніталагічнае таварыства і студэнты Баранавіцкага дзяржаўнага універсітэту.

Пачалося ўсё з прапаганды праекту. На самым пачатку трэба было заахвоціць студэнтаў, знайсці валанцёраў, якія маглі б дапамагчы ў збудаванні і развешванні скрынь. На той момант складана было знайсці тыя чулыя сэрцы, якія маглі б дапамагчы. Але пасля арніталагічнай сустрэчы “У пошуках птушыных адказаў” адразу ж атрымалася заахвоціць спачатку каля 30 чалавек, а потым, пасля публікацыі артыкула ў студэнцкай газеце, яшчэ амаль 20.
 Пасля таго, як знайшліся людзі, знайшліся і сродкі для рэалізацыі праекту. Усе неабходныя будаўнічыя матэрыялы былі закупленыя і распачалося ў цёплыя веснавыя дзянёчкі актыўнае будаванне штучных гняздоўяў для птушкі года ў двары дома аднаго актыўнага валанцёра.
 

Як гняздоўі для сокала былі пабудаваныя, прыйшоў час развесіць кожнае з іх. І як толькі намі былі абраныя неабходныя месцы для ўсталёўкі, драўляныя скрыні паехалі кожная на сваё месца, каб служыць птушкам і людзям.
Не толькі на шматпавярховікі развешваліся гняздоўі. Былі і такія скрыні, якія ўладкавалі на дрэвах.
Яшчэ адным цікавым месцам, дзе былі ўсталяваныя скрыні для сокала, з’яўляецца ААТ “Баранавіцкі камбінат хлебапрадуктаў”. Недалёка ад таго месца ўжо гняздуецца пара пустальгі. Птушкі лятаюць на тэрыторыю камбіната за ежай.
Так, паступова развешаныя былі ўсе 20 скрынь. У гэтым годзе ніводная з іх не была заселеная птушкай. Запозна скончыўся працэс развешвання. Затое, маем надзею, што ў наступным годзе сокал-пустальга не абміне такія шыкоўныя збудаванні, абавязкова заселіцца там і выведзе сваіх птушанят.
 

 На гэтым наша невялікае падарожжа ў краіну Вясны, Лета, і Сокала-пустальгі скончана. Прыемных успамінаў і чакаю вашых каментараў.
Юля Траццяк.
 

Фотаздымкі

Каментары

Замечательный проект получился! Молодцы, Барановичане! (хоть правильно написал?) По всей видимости, наиболее удачливый по развешиванию искусственных гнездовий для пустельги в Беларуси. В окрестностях Бреста висит только около десятка всего.

Наконец-то появилась активность и в Барановичах!

Желаю в следующем году хотя бы в трети домиков кольцевать птенцов, а Денису собирать подстилку с пухо-, коже- и другими едами.

Праца была зроблена вялізарная - 20 скрынь не тое што развесіць - зрабіць і тое цяжка! Наколькі яны будуць карыснымі паглядзім ужо вясной - птушкі ацэняць іх якасьць і месца знаходжання. Але спадзяюся, што паступова займуць.

МалайцЫ!

ПС Магчыма трэба было зрабіць больш выступаючым наперад дах?

Супер назиранне и супер ящики! Крыша из рубероида - конечно, то что надо; по примеру поляков делали? Их бы ещё покрасить! А из чего подстилка? И ещё вопросик: скажите пожалуйста, согласовывалась ли установка ящиков на домах с госструктурами (например, сЖЭСами)?

Я бы з ЖЭСамі не звязваўся - хапае цяпер кааператыўных дамоў. Знайсьці там адказных і спагадлівых да птушак людзей не цяжка - ведаю, што так у Брэсце і ў нас, ў Горадні.

 На першае пытанне: так, у асноўным рабілі на прыкладзе польскіх калег + шмат парад выкарыстоўвалі ад гарадзенскіх і брэсцкіх сяброў.

На другое пытанне: ЖЭС толькі ведае, што скрыні недзе вісяць, але дакладнае месцазнаходжанне - не. Галоўнае, што ведаюць пра скрыні жыхары тых дамоў, на якіх развешаныя гняздоўі.