Пустальга, Гродна: Трэцяе яйка 12-04-2011 (+VIDEO) / The 3d egg at the nest of Kestrel in Hrodna

Як і чакалася, сёньня ў гняздзе пустальгі на Бернардынскім касьцёле з'явілася трэцяе яйка.

Цікава, што адбылося гэта прыкладна каля 12 гадзін, і, таму, менш чым праз суткі пасьля адкладкі другога яйка.

Не гледзячы на холад, самка застаўляе яйкі на 20-30 хвілін пасьля прыносаў здабычы самцом.

Самец таксама "ўдзельнічае" ў інкубацыі - штораз пасьля прылёту, ён наседжвае яйкі па1-2 хвіліны.

Падаецца, што сёньня самец прыносіў ежу часьцей, чым у папярэднія дні. Можа гэта атум, што няма дажджоў і моцнааг ветру, якія перашкаджаюць паляваць, а можа проста яму больш шанцуе.

На фільміках:

Самец зьмяняе самку і бачна, што на гняздзе ўжо тры яйкі:

Самец-"інкубатар на хвіліну":

 

Фотаздымкі

Каментары