Каля самой цёплай сажалкі (вада выходзіць +20), дзе штогод трымаецца горны свірстун, мы ў мінулую нядзелю таксама пачулі свірстуноў. Мне падаецца, што іх было два. Але адначасова іх не бачылі, таму можа быць, што і адзін. Лугавыя свірстуны там таксама рэгулярна сустракаюцца, і дзякуючы меркаванням калег, якія пацвердзілі наша вызначэнне, мы лічым яго менавіта як лугавога.
Ён пералятаў з зямлі на дрэўца і зноў на бераг (фоты М.Гулінскага):
Як і ў горнага, у лугавога крайнія рулявыя белыя (скрыншоты з відэа):
А вось і відэа:
http://youtu.be/k_uZOIT-ZfU
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ