Навукоўцы, якія працуюць па праграме кальцавання птушак на Мальце разам з BirdLife Malta нядаўна злапалі малінавак (Erithacus rubecula). Адна з іх праляцела з Чэхіі не менш 1100 км на працягу не больш 27 дзён (ад моманту кальцавання там), тады як другая птушка пераадолела не менш 2200 км за 42 дні і прыляцела на Мальту з Расіі. Дзякуючы таму, што птушкі былі закальцаваныя, атрымалася даведацца пра іх перамяшчэнні. Пасля зняцца стандартных прамераў і ўзважвання, птушкі былі выпушчаны і працягнулі сваё падарожжа.
“Нечакана прыемна стаць сведкай такіх падарожжаў 13ці грамовых птушак.“ – сказаў Марк Гаучы (Mark Gauci), кіраўнік праграмы кальцавання птушак з BirdLife Malta. “Гэтыя рэгістрацыі акальцаваных малінавак яшчэ раз паказваюць важнасць нашага вострава для мігрыруючых відаў птушак, праз які ляжаць шляхі шмат якіх з іх.”
На жаль, пасля ўступлення Мальты ў Еўразвяз, не ўсе палажэнні Дырэктывы аб дзікіх птушках выконваюцца там. Яшчэ год таму на востраве афіцыйна было дазволена паляванне на 39 відаў птушак, і сярод іх - на 14 відаў вераб’іных, сярод якіх 7 можна было лапаць “толькі з дапамогай орніталагічных сетак”!
Штогод бёдуотчары з ўсяго Свету вымушаны дапамагаць мясцовай паліцыі, якая перашкаджае мясцовым паляўнічым у знішчэнні ўсяго, што рухаецца пад час міграцый праз Мальту.
Здымак акальцаванай малінаўкі Мікалая Гулінскага
Паводле рассылкі BirdLife News in Brief (02-12-2009) і Kraska 16 (1-2) 2008 падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
На гэтую ж тэму:
Аперацыя “Бяспечныя нябёсы” працягваецца на Мальце
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
Kiolk - 09.12.2009 - 23:28
Самае галоўнае, каб гэта не
Самае галоўнае, каб гэта не былі апошнія 1100 км у іх жыцці...