У нядзелю, 4 ліпеня, навуковая экспедыцыя, якую фундавала кампанія Heritage Expeditions, знайшла дагэтуль невядомае месца гнездавання адной з самых рэдкіх птушак на Зямлі – куліка-лопатня (Calidris pygmeus), агульная колькасць якога ацэньваецца не больш, чым у 100 пар і які мае статус крытычна пагражаемага віду.
Звычайна кампанія, якая займаецца арганізацыяй тураў для бёдуотчараў і не толькі ў самыя розныя мясціны на Зямлі: ад Арктыкі да Антарктыкі, запрашае ў экспедыцыю па вывучэнню і ахове гэтых кулічкоў – эндэмікаў Чукоткі – невялікую колькасць заходніх бёдуотчараў, якія фактычна і аплочваюць амаль усе расходы па лагістыцы і жыццю на ўзбярэжжы Чукоцкага мора ўсіх удзельнікаў экспедыцыі.
Усяго ў невядомым да гэтага месцы атрымалася адзначыць 8 дарослых птушак – гэта неверагодна пазітыўная навіна для захавання віду. Аднак яна была азмрочаная іншай, якая сёння стала вядома ад каманды па рэнтрадукцыі віду Spoon-billed Sandpiper Recovery Team: два маленькіх кулічка-лопатня, якія ўпершыню вылупіліся ад бацькоў у няволі ў інкубатары Водна-балотнага цэнтру WWT (Вялікабрытанія), пражылі троху больш за суткі.
Птушкі, якія ўтрымліваюцца ў Цэнтры, адклалі 7 яек, з якіх толькі два аказаліся заплодненымі. Першы кулічок вылупіўся 2 ліпеня і даволі хутка стала зразумела, што ён наўрацці пражыве доўга. Наступнае птушанё вылупілася 3 ліпеня і выглядала здаровым. Аднак негледзячы на 24-гадзіннае назіранне і клопат экспертаў раптам заснула і непраснулася. Прычыны смерці птушанят застаюцца невядомымі, аднак спецыялісты рыхтуюць пасмяротнае ўскрыццё абодвух лопатняў.
Гэтыя сумныя выпадкі звялі фактычна на ноль усе папярэднія шасцігадовыя высілкі, якія каманда з WWT прыкладала, каб стварыць невялічкую папуляцыю з 23 птушак для размнажэння ва ўмовах няволі і далейшага выпуску (рэінтрадукцыі) падрослых птушанят у прыроду на Чукотцы. Меркавалася, што птушкі ў пітомніку стануць своесаблівым “Ноевым каўчэгам” для крытычна пагражаемага віду, які будзе папаўняць патомствам знікаючую дзікую папуляцыю.
Што і як рабіць далей, каб выратаваць від ад знікнення, цяпер становіцца менш зразумелым.
Update:
Ну вось і добрыя навіны! 30 птушанят лопатня паспяхова вылупіліся сёлета ў інкубатары на Чукотцы!
Паводле www.heritage-expeditions.com і www.wwt.org.uk (тэкст і фота) падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі
На гэтую тэму:
Першыя кулічкі-лапатні вылупіліся ў няволі
ДЗЕТКІ Ў АБАРОНУ КУЛІКА-ЛАПАТНЯ = JOURNEY OF SPOON-BILLED SANDPIPER - VIDEO
Папуляцыі кулікоў змяншаюцца хутчэй чым калі-небудзь да гэтага
ПЕРААЦЭНКА КОЛЬКАСЦІ І СТАТУСУ: НА ЗЯМЛІ 10 425 ВІДАЎ ПТУШАК, КОЖНЫ 6-Ы ПАД ПАГРОЗАЙ ЗНІКНЕННЯ
Тэхналагічны прарыў – знікаючая птушка вылупілася з яйка курыцы
Больш за 80% пераадкрытых відаў жывёл знаходзяцца пад пагрозай канчатковага знікнення
БЛАКІТНЫ АРА ЎПЕРШЫНЮ Ў НАШЫМ СТАГОДДЗІ АДЗНАЧАНЫ Ў ПРЫРОДЗЕ!
ЗРОБЛЕНЫ ПЕРШЫЯ ЗДЫМКІ АДНОЙ З САМЫХ ЗАГАДКАВЫХ І РЭДКІХ ПТУШАК НА ЗЯМЛІ
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
Harrier - 12.07.2016 - 19:41
Update:…
Update:
Ну вось і добрыя навіны! 30 птушанят лопатня паспяхова вылупіліся сёлета ў інкубатары на Чукотцы!