Блакітны ара ўпершыню ў нашым стагоддзі адзначаны ў прыродзе!

Гэта была мара дзядулі – яшчэ хаця б раз у жыцці ўбачыць палёт гэтага папугая, блакітнага ара, яго любімай птушкі, над мястэчкам Curaçá, на засушлівай тэрыторыі Caatinga ў штаце Bahia (Бразілія). Аднак ён пайшоў з жыцця ва ўзросце 94 гадоў так і не здзейсніўшы сваю мару. Аднак яго ўнучка Damily, якой споўнілася 16 год, не толькі змагла ўбачыць гэты від, які лічыўся зніклым у прыродзе з 2000 году, але і зняць яго палёт на мабільны тэлефон!

Блакітны ара (Cyanopsitta spixii) мае статус крытычна пагражаемага  (Critically Endangered) і магчыма зніклага ў прыродзе віду з пачатку нашага стагоддзя, галоўным чынам з-за адлову птушак для продажу і ўтрымання ў якасці хатніх пітомцаў і знішчэння неабходных для віда месцапражыванняў.  

Першая птушка ў прыродзе ў нашым стагоддзі была ўпершыню адзначаная ў мінулую суботу мясцовым фермерам. Ён паведаміў пра незвычайнага папугая сям’і і суседзям, і яго дачка і жонка наступным ранкам зрабілі выправу ў лес вакол ручаіны Barra Grande creek, дзе не толькі заўважылі ару, але і зрабілі кароткае відэа яго пералётаў.

Пасля звароту з запісам сустрэчы ў Таварыства для аховы птушак Бразіліі (SAVE Brasil), дзе спецыялісты адразу пацвердзілі правільнасць і ўнікальнасць назірання, адмысловая экспедыцыя вырушыла ў гэтыя мясціны, каб больш даведацца пра птушку. “Мясцовыя людзі вельмі радыя такому адкрыццю” – сказаў прадстаўнік таварыства. “Яны нават арганізавалі групы-патрулі каб бараніць птушку ад магчымых дылераў па продажу папугаяў”.  

Паходжанне папугая застаецца неясным, магчыма, што ён уцёк з няволі. Пасля нядзелі ніхто птушку больш не бачыў, аднак мясцовыя жыхары і біёлагі не трацяць надзеі на тое, што яна проста часова недасяжная на гэтай параўнальна вялікай тэрыторыі.

Гэтая знаходка пацвердзіла своечасовасць стварэння тут ахоўваемай тэрыторыі засушлівых лясоў плошчай 44 тысячы га ў 2014 годзе. Адначасова з аховай месцапражывання віду ў прыродзе, была створана кааліцыя прыродаахоўных арганізацый з Катару (AWWP), Германіі (ACTP) і Бразіліі (Fazenda Cachoeira), якая разам валодае 130 блакітнымі ара ў пітомніку і будзе разводзіць папугаяў для іх рэінтрадукцыі ў прыроду. Прычым першых птушак намечана выпускаць цяпер менавіта вакол мястэчка Curaçá.

 

Паводле www.birdlife.org (тэкст і здымак) падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі

На здымку – блакітны ара з пітомніка  Al Wabra Wildlife Preservation

 

На гэтую тэму:

ЗРОБЛЕНЫ ПЕРШЫЯ ЗДЫМКІ АДНОЙ З САМЫХ ЗАГАДКАВЫХ І РЭДКІХ ПТУШАК НА ЗЯМЛІ

Больш за 80% пераадкрытых відаў жывёл знаходзяцца пад пагрозай канчатковага знікнення  

ПЕРААЦЭНКА КОЛЬКАСЦІ І СТАТУСУ: НА ЗЯМЛІ 10 425 ВІДАЎ ПТУШАК, КОЖНЫ 6-Ы ПАД ПАГРОЗАЙ ЗНІКНЕННЯ

СЕНСАЦЫЯ – У АМАЗОНІІ ЗНОЙДЗЕНЫ 15 НОВЫХ ВІДАЎ ПТУШАК!

Новы від птушак, які мімікрыруе пад ўжо вядомы, апісаны ў Бразіліі

На прыканцы мінулага году ў Бразіліі апісаны новы від птушак

Упершыню знойдзена гняздо адной з самых рэдкіх птушак на Зямлі

Пераадкрыццё хмызняковага цвыркуна

Тыбецкі горны ўюрок зноў адзначаны праз 80 год небыцця

СМОГУТ ЛИ ПОПУГАИ ОСВОИТЬ ПРИРОДУ БЕЛАРУСИ?