Згодна з вынікамі новага даследавання, апублікаванымі ў часопісе PLoS ONE, адным з самых небяспечных момантаў для знікаючых відаў з’яўляецца так званая “памылка Рамэо” - калі навукоўцы перастаюць прадпрымаць дзеянні па ахове віду з-за таго, што ён лічыцца зніклым.
Праца - першая ў сваім родзе - паказвае, што неабходны дадатковыя палявыя даследаванні якія павінны пацвердзіць ці абвергнуць такі статус. Бо пераадкрытыя віды знаходзяцца пад вялікай небяспекай новага, але ўжо канчатковага знікнення. Галоўным чынам з-за таго, што для іх захавання не прадпрымаецца спецыяльных мераў.
Навукоўцы з Нацыянальнага ўніверсітэту Сінгапуру зрабілі агляд відаў жывёл, якія хаця б нейкі час лічыліся зніклымі, паводле трох катэгорый: віды, якія абвешчаны зніклымі; віды, якіх доўгі час не назіралі; віды, якія назіралі толькі аднойчы пасля іх адкрыцця.
Большасць пераадкрытых відаў трапіла ў 2 апошнія катэгорыі. Усяго іх 351 від за апошнія 122 гады: 144 віды птушак, 104 віды амфібій і 103 віды звяроў. У сярэднім віды пераадкрываліся праз 61 год пасля іх апошняга назірання, aднак ёсць і такія, якія атрымалfся знайсці і праз 331 год! Большасць такіх відаў адносіцца да тропікаў, lзе, напрыклад, пераадкрытыя амфібіі жывуць амаль выключна вышэй за 1000м над узроўнем мора. Тады як падобныя віды птушак і звяроў былі знойдзены зноў на нізінах і ў падножжаў гор.
Тады як пераaдкрыццё відаў павінна надаваць больш аптымізму для іх захавання, навyкоўцы папярэджваюць, што без спецыяльна прынятых тэрміновых мераў па іх ахове яны з вялікай імавернасцю знікнуць ужо назаўсёды. Самы вядомы прыклад - вялікая акіалоа (Hemignathus ellisianus), - птушка з Гавайскіх астравоў, з параўнальна доўгай, загнутай уніз дзюбай. Пасля яе пераадкрыцця ў 1969 годзе, яна больш не адзначалася і цяпер лічыцца зніклай назаўсёды.
Навукоўцы таксама прыводзяць шматлікія падобныя прыклады, калі абвешчаныя зніклымі віды перастаюць ахоўваццa, хаця ўсё яшчэ могуць існаваць.
Паводле разлікаў, каля 86% пераадкрытых відаў могуць знікнуць цалкам ужо ў бліжэйшы час. Акрамя гэтага, навукоўцы абасноўваюць спіс рэдкіх відаў, якіх не бачылі нават нейкі параўнальна кароткі кавалак часу, але яны знаходзяцца пад пагрозай знікнення як і віды, якіх не бачылі ўжо доўгі час.
Паводле дадзеных МСАП, працягваецца шостае вядомае нам масавае знікненне відаў на нашай планеце: 30% амфібій, 21% звяроў і 12% відаў птушак знаходзяцца пад рэальнай пагрозай знікнення ў бліжэйшыя дзесяцігоддзі. Галоўныя прычыны гэтага: знішчэнне прыродных экасістэм, змены клімату, інтэнсіфікацыя гаспадаркі, інвазійныя віды, гандаль дзікімі жывёламі.
Крыніца: Brett R. Scheffers, Ding Li Yong, J. Berton C. Harris, Xingli Giam, Navjot S. Sodhi. The World's Rediscovered Species: Back from the Brink?. PLoS ONE.
Паводле www.mongabay.com (тэкст і малюнак вялікай акіалоа Johannes Gerardus Keulemans’а) падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
На гэтую тэму:
Яшчэ адзін від птушак знік у дзікай прыродзе?
Новы від птушак апісаны ў Балівіі
Жаўрука, сфатаграфаванага ў Эфіопіі, не могуць вызначыць да віду
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ