Сокал-падарожнік (Falco peregrinus) – адзін з самых касмапалітычных відаў птушак і сустракаецца на ўсіх кантынентах, акрамя Антарктыды, а таксама на многіх вялікіх астравах. Акрамя гэтага, сокалы гняздуюць на скалах, на дрэвах у лясах, на зямлі ў тундры і на верхавых балотах, а таксама на разнастайных будынках у гарадах. Аднак як мінімум некаторыя сокалы-падарожнікі любяць падарожнічаць на вялікія адлегласці і часам у зусім нечаных кірунках.
Кальцаванне і спадарожнікавае сачэнне за прадстаўнікамі віду з Паўночнай Амерыкі паказала, што яны звычайна зімуюць у Паўднёвай Амерыцы. Аднак некаторыя паўночнаамерыканскія сокалы заляталі і на іншыя кантыненты – напрыклад, у Еўропу! Вось самыя цікавыя прыклады такіх пералётаў:
Сокал-падарожнік, акальцаваны на паўночным захадзе Канады (Northwest Territories) у жніўні 1980 г., прызямліўся на караблі, які плыў з Мексікі ў Гішпанію ўвосень 1981г. за два дні да таго, як судна кінула швартовы ў пункце прызначэння. На жаль, сокал пазней быў знойдзены мёртвым недалёка ад сталіцы Партугаліі.
У ліпені 1987г. сакальнік з Брайтана (Вялікабрытанія) злапаў сокала, які год раней быў акальцаваны ў канадзкім горадзе New Brunswick, - гэта прыкладна 4700 км у прамой лініі.
Але найдалейшы залёт віда праз Атлантыку адзначаны ў красавіку 2008 г.,: акальцаваная ў верасні 1993г. птушанём самка з узбярэжжа возера Superior (штат Уісконсін, ЗША) былі знойдзены як парэшткі (цэўка з кальцом) ажно на поўдні Швайцарыі! Адлегласць ад месца кальцавання да месца знаходкі склала рэкордныя 7015 км!
Паводле www.birdwatchingdaily.com падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі
Малюнак з www.wildlife-art-paintings.co.uk
На гэтую тэму:
Начных драпежнікаў стала больш (+ VIDEO)
У Польшчы праз 32 гады вандроўны сокал зноў загнездаваў у лесе
Сокал-падарожнік зноў загняздуе ў Беларусі
Рэінтрадукцыя сокала-падарожніка ў Польшчы – чарговы паспяховы сезон + VIDEO
Нетрывіяльная ідэя па вывучэнні асаблівасцяў палявання сокала-падарожніка
Трансакеанічныя пералёты пацверджаны яшчэ для аднаго віду вераб’іных
Колькі год кальцаванню птушак?
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ