У XVII ст. сакалінае паляванне робіцца вельмі папулярным сярод шляхты ВКЛ і Польшчы. Бо менавіта выключна з дапамогай сакалінага палявання можна было атрымаць пер’е з чуба шэрай чаплі, якое за тым мацавалася на шляхецкіх галаўных уборах.
На некаторых шапках было нават да 80-100 такіх пёраў, што значыць, што яны паходзілі з галоваў 40-50 злапаных для гэтага птушак. Пасля таго, як з іх вырывалі патрэбныя для ўпрыгожвання пёры, чапляў звычайна адпускаліся на волю. Часам на іх шыю апраналі спецыяльныя кольцы.
Ў самым вядомым выпадку карoль Польшчы і Вялікі князь літоўскі Уладыслаў IV апрануў на злапаную ім чаплю залатое кальцо з адмысловым надпісам 18 мая 1647 году. Тую ж самую птушку з дапамогай сакалінага палявання злапаў 19 ліпеня 1677 году другі ўладар Польшчы і ВКЛ – кароль і вялікі князь Ян ІІІ Сабескі – г.зн. трошкі больш, чым праз 30 год! *
Такім чынам кальцаванне птушак можа мець зусім іншую дату нараджэння.
Людзі параўнальна даўно хацелі ведаць больш пра пералёты ды іншыя бакі жыцця птушак. Так, знакаміты амерыканскі натураліст і мастак Джон Джэймс Ад’юбон (1785-1851) у 1803 годзе, каб пазбегнуць немінучага прызыву ў французкую армію, быў пасланы ў Амерыку, дзе і пачаў вывучаць і даследаваць мясцовых птушак. Менавіта там, ля Філадэльфіі, ён правёў першыя ў Амерыцы эксперыменты па “кальцаванню” птушак. Ён завязваў вяровачкі на нагах усходніх кнігавак і так убачыў, што гэтыя птушкі вяртаюцца гнездаваць штогод у тое самае месца.
З 1899 годзе, калі данcкім настаўнікам Х.Мортэнсенам былі закальцаваны металічнымі кольцамі першыя птушкі, па ўсяму свету іх акальцаваныя і пазначаныя дзесяткі мільёнаў. З’явіліся новыя, больш эфектыўныя метады даследавання міграцый, аднак кальцаванне металічнымі кольцамі застаецца самым масавым і даступным.
*Паводле артыкулу Janusz Sielicki ‘Falconry in Poland; an historical outline’. Int. J. of Falconry – Spr. 2009: 46-50
На малюнку з кнігі „Myślistwo ptasze” Mateusza Cygańskiego (wyd. Kraków 1584 ) кароль з сокалам.
Падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
На гэтую тэму:
Первой белорусской станции кольцевания птиц – 10 лет!
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
АВ (госць) - 07.10.2010 - 19:29
понятно, Америку тоже открыл
Harrier - 07.10.2010 - 21:05
In reply to понятно, Америку тоже открыл by АВ (госць)
Раз працягнула яшчэ 30 гадоў,
Раз працягнула яшчэ 30 гадоў, значыць харчавалася няблага...