Група новазеландзкіх і аўстралійскіх палеантолагаў даказала, што астравы некалі засяляў эндэмічны від чорнага лебедзя, які атрымаў навуковую назву Cygnus sumnerensis. Аднак як і напрыклад усе віды моа, быў вынішчаны людзьмі праз непрацяглы час пасля іх прыбыцця на архіпелаг у ХІІІ ст.
Навукоўцы з універсітэту Otago, музею Canterbury і музею New Zealand-Te Papa Tongarewa дзякуючы параўнанню ДНК з захаваных парэшткаў скамянелых костак з сучаснымі лебедзямі, змагла паказаць, што мясцовая легендарная для маоры чорная птушка Poūwa была асобным відам. Мясцовы лебедзь і выглядаў інакш, чым аўстралійскі Cygnus atratus, які цяпер звычайны і на новазеландзкіх вадаёмах.
Галоўны аўтар публікацыі ў часопісе Proceedings of the Royal Society B, д-р Нік Раўленс (Dr Nic Rawlence) з факультэту заалогіі ўніверсітэту Otago сказаў, што новазеладзкі чорны лебедзь быў мацней збудаваны ў параўнанні з аўстралійскім сабратам і быў на шляху да страты здольнасці да палёту.
Аўстралійскі чорны лебедзь з’явіўся ўпершыню у Новай Зеландыі паміж 1 і 2 мільёнамі гадоў таму, пад час аднаго з плейстацэнавых ледавіковых перыядаў. Паступова продкі пазасталых тут і на астравах Чэтам (Chatham) птушкі павялічваліся ў памерах і дасягнулі вагі пр. у 10 кг у параўнанні з 6 кг аўстралійскіх продкаў, у іх падоўжыліся ногі і яны сталі весці больш наземны лад жыцця.
“Падоўжаныя ногі з’явіліся ў лебедзяў хутчэй за ўсё з-за адсутнасці на астравах наземных драпежнікаў-звяроў, бо тады самымі вялікімі драпежнікамі былі таксама ўжо зніклыя арол Гааста (Harpagornis moorei) і лунь Эйлеза (Circus eylesi).
“Да таго, як мы даказалі іншае, лічылася, што аўстралійскі чорны лебедзь быў вынішчаны пад час палявання на ніх маоры, а потым здолеў рэкаланізаваць астравы і з’яўляецца рэдкім прыкладам паспяховага вяртання ў свой папярэдні гістарычны арэал.”
Калі еўрапейцы з’явіліся ў Новай Зеландыі на прыканцы ХVIII ст, тут ужо не было чорных лебедзяў, аднак засталося параўнальна шмат іх костак на месцах стаянак маоры і ў палеанталагічных раскопах. У 1860-я гады еўрапейцы завезлі першых аўстралійскіх лебедзяў з гэтага кантыненту. Праз непрацяглы час іх папуляцыя тут значна павялічылася. Хутчэй за ўсё, від і раней самастойна спрабаваў каланізаваць падыходзячыя новазеландзкія месцапражыванні, але да прыбыцця на астравы еўрапейцаў у іх не атрымлівалася ўтварыць папуляцыю, якая б сапападтрымлівалася.
Дзякуючы выдзяленню фрагментаў ДНК з палеанталагічных і археалагічных калекцый і параўнання іх з адпаведнымі месцамі геному аўстралійскіх птушак, атрымалася паказаць іх прыналежнасць да розных відаў і прыкладны час дывергенцыі.
Крыніца:
Nicolas J. Rawlence, Afroditi Kardamaki, Luke J. Easton, Alan J. D. Tennyson, R. Paul Scofield and Jonathan M. Waters. 2017. Ancient DNA and Morphometric Analysis Reveal Extinction and Replacement of New Zealand's Unique Black Swans.
Proceedings of the Royal Society B. DOI: 10.1098/rspb.2017.0876
Паводле www.otago.ac.nz падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі
На гэтую тэму:
Людзі знішчылі больш за 10% усіх відаў птушак Свету, калі каланізавалі ціхаакіянскія астравы
Вымерлы дрозд насамрэч... авяльга
Сучасныя метады паправілі ўяўленні пра вынішчэнне аўстралійскай мегафауны
Навукоўцы знайшлі метад атрымаць ДНК са шкарлупіння яек вымерлых відаў птушак
Колер апярэння моа можна будзе аднавіць па структуры іх ДНК
Як не страціць дронта яшчэ раз: гісторыя пра яго вынішчэнне і знаходкі
Знойдзены невядомы від гіля, вынішчаны чалавекам на Азорах
Невядомы для навукі від соваў некалі знік з-за людзей
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ