Вымерлы дрозд насамрэч... авяльга

Новазеландзкі дрозд, або піопіо (Turnagra capensis) быў вераб’інай птушкай – эндэмікам Новай Зеландыі. Вылучалі два падвіды – па аднаму для Паўночнага і Паўднёвага астравоў. Птушак абодвух падвідаў апошні раз бачылі ў 1940-я гады і цяпер від лічыцца афіцыйна зніклым.

Марфалагічныя асаблівасці птушак сведчылі пра тое, што від можа быць часткай надсямейства Corvoidea ў яго шырокім разуменні, калі ў яго уключаць крумкачовых, райскіх птушак і грычуноў, іншыя – што ён можа быць своеасаблівым прадстаўніком драздоў з адпаведнага сямейства Turdidae. Некаторыя даследчыкі вылучалі піопіо ў асобнае сямейства Turnagridae.
Міжнародная каманда даследчыкаў са Швецыі і Францыі дзякуючы секвеніраванню трох ядзерных генаў з рэштак піопіо і параўнанню атрыманай часткі генома з прадстаўнікамі розных груп птушак змагла знайсці сапраўдных продкаў і крэўных гэтаму новазеландзкаму эндэміку.
Атрымалася, што піопіо з’яўляюцца патомкамі авяльгоў са Старага Свету – г.зн. прадстаўнікоў сямества Oriolidae, не гледзячы на мала падобны выгляд. Авяльговыя прадстаўлены ў Аўстраліі двума групамі птушак: сапраўднымі авяльгамі Oriolus і фігавымі авяльгамі (figbirds) Sphecotheres.
Дакладнае становішча піопіо ў філагенетычным дрэве сямейства вызначыць складана, але дадзеныя двух секвеніраваных генаў сведчаць пра тое, што продкі гэтых птушак знаходзяцца ў яго асновы і звязаныя з сапраўднымі авяльгамі і, магчыма, аднымі з першых каланізавалі і занялі Аўстралазійскі рэгіён, а трэці аналізаваны ген сведчыць пра іх “сястрынскія” сувязі з фігавымі авяльгамі.
Дывергенцыя (ці асобнае развіццё) піопіо пачалося каля 20 мільёнаў гадоў таму, таму яны мелі дастаткова часу, каб змяніць знешнія рысы і параўнальна моцна адрознівацца ад іншых авяльговых.
Хутчэй за ўсё продкі піопіо з’явіліся ў Новай Зеландыі праз мора Тасмана чым апынуліся на астравах пад час аддзялення кантынентаў і архіпелагаў ад старажытнага суперкантыненту Гандвана каля 70 мільёнаў гадоў таму.
 

Крыніца:
Johansson, U S, Pasquet, E and Irestedt, M. 2011. The New Zealand Thrush: An Extinct Oriole. PLoS ONE 6: e24317.


Піопіо з Паўночнага (злева) і Паўднёвага астравоў (з правага боку) малюнак з www.terranature.org
Паводле www.birdwatch.co.uk падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
 

На гэтую тэму:
Гавайскія квяткоўніцы паходзяць ад... чаромашнікаў

З дапамогай генетыкаў знайшлі крэўных вандроўнага голуба

Паходжанне і крэўныя сувязі крабавага пясочніка

Генетыкі адкрылі новы від папугая, які знаходзіцца на мяжы знікнення

Адзін від амерыканскіх лесак падзялілі на чатыры

Марскі і снежны зуйкі – асобныя віды

 Грычуноў больш відаў, чым сцвярджалі дагэтуль?

Генетычнае параўнанне гарадзкіх папуляцый звычайнай пустальгі (Falco tinnunculus)

Зялёная жаўна з Іберыйскага паўвострава блізка да відавога статусу

Вялікая белая чапля ўсё яшчэ адзіны від?

БИОХОРОЛОГИЧЕСКАЯ СТРУКТУРА ВИДА: ПОДХОДЫ К ИССЛЕДОВАНИЮ (НА МАТЕРИАЛЕ ОРНИТОФАУНЫ БЕЛАРУСИ)

Хуткія змены ў ізаляванай папуляцыі сцярвятніка