Хуткія змены ў ізаляванай папуляцыі сцярвятніка

Fri, 06/17/2011 - 00:42 | Harrier

Генетычны аналіз сцярвятнікаў (Neophron percnopterus) з Канарскіх астравоў паказаў як хутка можа адасобіцца ад папуляцыя ад продкавай формы, калі для гэтага ствараюцца ўмовы. 

Сцярвятнікі з Егіпту вядомыя сваім з’яўленнем на Канарскіх астравах прыкладна 2500 гадоў таму, калі туды высадзіліся і першыя каланісты-людзі. Каманда навукоўцаў з Сэвільі (Гішпанія) вывучыла генетычную структуру сцярвятнікаў і паказала, што прадстаўнікі гэтага віду з Канарскіх астравоў даволі моцна змяніліся на працягу прыкладна 200 пакаленняў.
З’яўленне толькі некалькіх птушак на астравах прывяло да ўтварэння генетычна “аднабокай” папуляцыі на працягу змены першых некалькіх пакаленняў, што прывяло да даволі хуткіх зменаў. Цяпер канарскія сцярвятнікі на 16% цяжэйшыя і на 3% большыя за сваіх крэўных з афрыканскага кантыненту.
Астраўная папуляцыя мае нашмат меншую генетычную разнастайнасць у параўнанні з афрыканскай папуляцыяй і калі лічыць па стандартнай хуткасці ўзнікнення мутацый, то сапраўды яна адасобілася каля 2500 гадоў. Цяпер дывергенцыя дасягнула адпаведнага ўзроўню каб прызнаць астраўных птушак асобным падвідам, прадстаўнікі якога маюць выключна рэдкую магчымасць скрыжоўвацца з кантынентальнымі птушкамі.
Праца паказвае, што эвалюцыя можа адбывацца паводле экалагічнага часу, а не геалагічнага – нават у параўнальна доўгажывучых відаў. Акрамя гэтага даследчыкі падкрэсліваюць, што антрапагенны эфект на эвалюцыю відаў можа мець даволі моцныя і драматычныя наступствы і яго не трэба недаацэньваць.


Крыніца:
Agudo, R, Rico, C, Vilà, C, Hiraldo, F and Donázar, J A. 2010. The role of humans in the diversification of a threatened island raptor. BMC Evolutonary Biology 10: 384. www.biomedcentral.com/content...148-10-384.pdf
 

Здымак з www.birdingworld.co.uk

Паводле www.birdwatch.co.uk падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by

На гэтую тэму:
Самы рэдкі альбатрос на Зямлі аказаўся асобным відам

Новы від птушак апісаны на Мадагаскары
Складаная генетыка вялікіх паўночных чаек
Адзін від амерыканскіх лесак падзялілі на чатыры
Новы від грычуноў апісаны ў Афрыцы

 

Генетыка дапамагае адкрыць невядомую папуляцыю
 

Cакатранскі канюх – новы від птушак