Выйшла кніга “Rzadkie ptaki Polski” – кампедыюм назіранняў рэдкіх відаў у суседзяў

Кніга “Рэдкія птушкі Польшчы” ("Rzadkie ptaki Polski") не зусім дакладна перадае змест гэтай аб’ёмнай публікацыі. Насамрэч, гэта не апісанне птушак з Чырвонай кнігі гэтай краіны, а камплектны агляд рэгістрацый рэдкіх, пераважна выключна залётных відаў – тых, што па-англійску называюць адным словам `rarities`. Праведзены аналіз прыкладна 15 тысяч зацверджаных Фауністычнай камісіяй (Komisіja Faunistyczna) самых цікавых назіранняў на тэрыторыі Польшчы. Агулам тут пададзеныя дадзеныя пра сустрэчы 252 відаў птушак, у тым ліку 241 віда катэгорый А і С, а таксама 11 відаў з катэгорыі D* на канец 2016 г.

Кніжка выдадзеная ў цвёрдай вокладцы, мае 512 старонак і 215 фотаздымкаў птушак, мапы з пазнакай колькасці сустрэч для кожнага ваяводзтва і дадатковую інфармацыю наступнага складу:

прыклад

Храналогію і апісанне (першых) рэгістрацый

Феналогія залётаў (на працягу году і за ўсе гады назіранняў)

Узрост адзначаных птушак, згрупаванні, апісанне біятопаў дзе яны былі адзначаныя.

Абмеркаванне магчымых прычын залётаў рэдкіх відаў.

Арэалы і найноўшыя ацэнкі колькасці і трэнды рэдкіх гняздуючых відаў.

Усё гэта дублюецца ў Падсумаванні па-англійску.

прыклад

Выкарыстаныя фотаздымкі з’яўляюцца або арыгінальнай дакументацыяй сустрэч у Польшчы, або зроблены з калекцый польскіх ці іншых еўрапейскіх музеяў і раней большасць з іх не была апублікаваная.

Аўтары кнігі: Tadeusz Stawarczyk, Tomasz Cofta, Zbigniew Kajzer, Jan Lontkowski, Arkadiusz Sikora – чальцы польскай Фауністычнай камісіі.

Кошт кнігі ў Польшчы ад 100,00 да 115,00 zł, гэта значыць прыкладна ад 25 да 30 эўра.

Паводле www.rzadkieptakipolski.pl падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі

 

* У адпаведнасці з міжнародным рэгламентам, прынятым таксама Еўрапейскай асацыяцыяй фауністычных камісій па птушках AERC да наступных катэгорый адносяць:

А – від, які быў адзначаны яўна ў дзікім стане па меншай меры аднойчы, пачынаючы з 01.01.1950 г.

В – від, які быў адзначаны яўна ў дзікім стане толькі паміж 1800 і 1949 г.

С – інтрадукаваны або збеглы з няволі від, які стварыў незалежную гнездавую папуляцыю ў краіне, а таксама птушкі, які паходзяць з папуляцый катэгорыі С іншых краін (і яшчэ не размнажаюцца ў нашай краіне). интродуцированный или сбежавший из неволи вид, который создал независимую гнездовую популяцию в стране, а также птицы, происходящие из категории C другой страны (вида, еще не размножающегося в нашей стране) (5 видов).

D – птушкі незразумелага паходжання, якіх адназначна немагчыма аднесці ў катэгорыі А або С.

 

 

На гэтую тэму:

Першая шпорцавая кнігаўка ў Польшчы: як гэта было

Новы від птушак адзначаны для Польшчы

Як мы глядзелі другога для Польшчы жаўтаногага куліка

Амерыканская чайка-клыгун – новы від для Польшчы

На выходных у Польшчы адзначаны новы для краіны від птушак

У Спісе птушак Польшчы па-ранейшаму 450 відаў

Апошнія змены ў складзе авіфауны Польшчы

ИЗМЕНЕНИЯ В ОРНИТОФАУНЕ БЕЛАРУСИ ЗА 2000-2016 ГОДЫ

 

Comments

Як раз пад самы новы год прывезлі кніжку з Польшчы. Не чакаў, што будзе такой аб'ёмнай і змястоўнай. Асабліва прыемна, што падрабязна апісваюцца гісторыя і тэндэнцыі + (ацэнка) колькасць рэдкіх гняздуючых у Польшчы відаў: напрыклад, лебедзя-клікуна, палявога луня, канадзкай казаркі і гд і гд. 

Ну а пра залётныя ў суседнюю краіну віды таксама цікава і карысна пачытаць.