Увесь тыдзень на сажалках каля Коцка (Kock) пад Люблінам сядзеў жоўтаногі кулік (Tringa flavipes). Не абы які – бо толькі другі для Польшчы! (Першая рэгістрацыя гэтага амерыканскага віду адбылася на прыканцы верасня яшчэ ў 1990 годзе.)
Па прапанове сябра нарэшце і мы 19 лістапада вырушылі на назіранні. Пасля троху больш, чым двухгадзіннага падарожжа мэта - ставы – ў засягу бінокля!Але забалочаныя прасторы пустыя. Вандруем па дамбах, бачым чорнаваллёвага гагача, нырка-маранку (!) і шмат рознай птушынай драбніцы. Куліка аднак няма!
Зазіраю на Фэйсбук: можа аднак хто-небудзь яго сёння бачыў, але дзе? Нарэшце дапамога прыходзіць!
Знаходзім "tring’у" сярод кнігавак на вялікім, спушчаным ставе недалёка ад шашы. Адлегласць аднак вялікая, але ў змроку, які пачынае паволі апаноўваць наваколле, бачым – гэта мусіць быць ён. Па дамбе падкрадаемся бліжэй і толькі цяпер атрымліваецца разгледзець выразна жоўтыя “хадулачнікавыя” ногі, далікатную дзюбу і агульна шэрае пер’е.
Яшчэ адзін хуткі пагляд – светлае надхвосце пры шэрых плячах - гэта "flavipes" нa 100%.
Узрадаваныя, назіраем за птушкай з-за трыснягу і негледзячы на кепскія ўмовы асвятлення цяпер можам больш не спяшацца і спакойна нацешыцца нават яе голасам.
Робіцца ўсё цямней і жоўтаногі кулік разам з кнігаўкамі ўзлятае – да пабачэння!
Жадаю і вам падобных прыемных назіранняў!
Tomasz Kułakowski (www.avestom.com) для www.birdwatch.by
Здымкі Яраслава Стэпанюка (з іншай выправы за відам) і аўтара
На гэтую тэму:
СІБІРСКІЯ ВІДЫ ПТУШАК У ПОЛЬШЧЫ: ЯК ГЭТА БЫЛО СЁЛЕТА
Жоўтаногі кулік (Tringa flavipes) - новы від у арнітафаўне Літвы
У Спісе птушак Польшчы па-ранейшаму 450 відаў
Апошнія змены ў складзе авіфауны Польшчы
ПТИЦЫ ОКТЯБРЯ-2016: ОБЗОР РЕДКИХ ВИДОВ В БЕЛАРУСИ И СТРАНАХ-CОСЕДЯХ
ПОТЕНЦИАЛЬНЫЕ НОВЫЕ ВИДЫ ПТИЦ ДЛЯ БЕЛАРУСИ: КТО ОНИ?
ОБЗОР РЕДКИХ ВИДОВ ПТИЦ, ОТМЕЧЕННЫХ В БЕЛАРУСИ В 2015 ГОДУ
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ