Сібірскія віды птушак у Польшчы: як гэта было сёлета

сібірскі ерчык

Верасень і кастрычнік у гэтым годзе былі багатыя на рэдкія віды, якія адзначаліся на Балтыйскім узбярэжжы (na Wybrzeżu). Першымі былі адзначаныя шматлікія пячураўкі-зарнічкі (Phylloscopus inornatus) /чатыры рэгістрацыі для Беларусі ў 2014-16 гг, ўсе з аднаго месца - ДзВ/, пазней -  стрынаткі-крошкі (Emberiza pusilla) i стрынаткі-рэмезы (Emberiza rustica) /абодва віды яшчэ не адзначны ў Беларусі/.

Запланаваная намі загадзя дата выезду ў Гданьскую затоку спачатку ўсё больш і больш казалася нам няправільнай – думкі пра тое, што там ужо адзначылі столькі цікавых птушак, а мы яшчэ сядзім на Падляшшы, не давалі нам спакою. Аднак амаль перад самым выездам напружанне яшчэ больш павялічылася – там адзначана сібірская завірушка (Prunella montanella)! Другая рэгістрацыя для Польшчы! Але ці сібірская госця пачакае нас да 15 кастрычніка?

Хэль на мапе з птушкамі

На старонках Birding Poland i Clanga з’явіліся першыя фоты аўтарства Marcina Sołowieja. І раптам яшчэ адно адкрыццё: трэцяя для Польшчы пустынная падкаменка (Oenanthe deserti) – таксама адкрытая там Марцінам! Як бы гэтага было мала, калегі знаходзяць там яшчэ і каральковую пячураўку (Phylloscopus proregulus) /ніводны з відаў у Беларусі не адзначаны/ i яшчэ адну сібірскую завірушку!! Да прызначанага дня выезду застаецца толькі адзін дзень і мы старанна выконваем усе магчымыя забабоны каб толькі птушкі дачакаліся нас.

Ранні суботні выезд разлічаны на пагоду і яшчэ параўнальна доўгі светлавы дзень на магчымыя пошукі птушак. Паводле нашых разлікаў у нас па прыбыццю павінна застацца паміж 1 і 2 гадзінамі святла калі, канешне, аўтамабільныя пробкі нас не выб’юць з графіка на адлегласці ў 600 км. Пад час падарожжа пастаянна атрымліваем СМСкі і адсочваем пасты на ФБ: птушкі ўсё яшчэ там, ахвотных іх убачыць і шчаслівых бёдуотчараў усё больш і больш! Апоўдні атрымліваем чарговую мега-інфармацыю: Martа i Dariusz Świtałо на Хэльскім паўвостраве знайшлі сібірскага ерчыка (Saxicola maurus)! Гэта другая для Польшчы рэгістрацыя!!! Мы праехалі Труймясто (Гданьск-Сопат-Гдыня) і калі ўехалі ў Хэль-горад, набіраем бёдуотчараў каб даведацца куды і як накіроўвацца далей.

бёрдэры і птушка

Ужо 4я гадзіна вечара – кароткімі перабежкамі і паскораным крокам дасягаем тэрыторыі нядзейнай вайсковай часці і шукаем там ачышчальныя сажалкі. Знойдзеныя паблізу бёрдэры накіроўваюць нас да зялёнай агароджы. Праз вочка сеткі выглядваем на другі бок – ЁСЦЬ!

сібірская завірушка

Невялікая птушачка на падсыхаючай гразі шукае ежу сярод нізкай расліннасці. На шчочках мае выразныя цёмныя палоскі, спіну ў “лускі” і аднойчы ўбачаная, яна лёгка адрозніваецца ад іншых відаў: 

сібірская завірушка

Побач з сібірскай завірушкай таксама харчуюцца непалахлівыя берасцянкі, малінаўкі, лясныя завірушкі і стрынаткі-чаротаўкі. На невялікай калужыне поўна птушак, якія пасля пералёту праз Балтыйскае мора мусяць аднавіць свае патрэбы ў энергіі.

жоўтагаловы каралёк

Жоўтагаловы каралёк шукае ежу пасля пералёту.

Разам з намі ў сеткі стаяць калегі-бёдуотчары з розных бакоў Польшчы, набліжэй да нас – з Люблінскага арніталагічнага таварыства LTO, а ў самай калужыны пад маскіровачнай сеткай ляжаць трое фатографаў.

фатографы

Гэта можа здзіўляць, але птушкам яны яўна не перашкаджаюць.

Фоткі і відэа-здымкі, неверагодная радасць – але гэта яшчэ не ўсё! Сонца хутка сядае, таму мы зрываемся і едзем далей. Тым больш, што недзе побач на нас чакае пустынная падкаменка!

пустынная падкаменка

пустынная падкаменка

Аказваецца, што за дзюнай мы знаходзім птушку на пляжы: яна жвава падскоквае і дазваляе наблізіцца да сябе без праблем. Што за шчасце! За некалькі хвілін мы ўжо маем два мега-рэдкія віды! Бязмерна радасныя, мы дакументуем наша чарговае назіранне і – да аўта! Яшчэ застаецца шанец на сібірскага ерчыка!

малінаўка

Малінаўка "пад нагамі".

Прыпыняемся ў порце – ведаем, што тут трэба перайсці турыстычнай кладкай і пасля ўжо літаральна “глядзець пад ногі”. І сапраўды, пад нашымі ботамі харчуецца мноства птушак: галоўным чынам берасцянкі, юркі, малінаўкі – усе вычарпаныя холадам і вандроўкай. Ужо там даведваемся, што ёсць шанец убачыць тут лапландзкага падарожніка. Па дарозе мінаем здзіўленых “звычайных турыстаў”, якія столькі людзей з трубамі не бачылі тут, напэўна, ніколі раней.

Сустракаем калегу Samuel’я Sosnowsk’ага, які кажа пра буравесніка, які ляціць у наш бок недалёка ад берага. Што выбраць? Буравеснік можа яшчэ прыляціць, а вось сібірскі ерчык … сядзіць пад нагамі! Аказваецца, ён выбраў пад сваю схованку пустую прастору пад турыстычнай кладкай – там няма ветру. Мы глядзім на яго з 2-3 м, пазіраючы ўніз. Птушка занятая харчаваннем, калі перабіраецца з аднаго месца на другое, то добра бачныя светлае надхвосце і пясочна-ахрыстыя дэталі апярэння. Зблізу ерчык вельмі прыгожы!

сібірскі ерчык

З радасцю і пачуццём незвычайнай сатысфакцыі, ужо спакойныя, апошні раз глядзім на птушынае Эльдарада навокал і ў прыцемках вяртаемся да машыны. Час адпачнуць і адзначыць такі поспех.

Не магу ўспомніць, каб у Польшчы мне атрымалася так хутка убачыць такія надзвычаныя віды. Няма сумневу, што гэта бёдуотчарскі "hat trick" i спаўненне мараў многіх бёрдэраў і твітчэраў.

бёрдэры

Наступныя тры дні на ўзбярэжжы Балтыкі радавалі нас пагодай. Сібірская завірушка (а нават дзве) былі там да 17 кастрычніка, сібірскі ерчык – да 16-га, а пустынная падкаменка як мінімум да 20-га.

каманда

Склад нашай падляшскай каманды: Jarosław Banach, Robert Kapowicz, Tomasz Kułakowski

 

Tomasz Kułakowski (www.avestom.com ) для www.birdwatch.by

Здымкі аўтара, на верхнім - сібірскі ерчык на Хэльскім паўвостраве, 15.10.2016 г.

 

На гэтую тэму:

Новы від птушак адзначаны для Польшчы

У Спісе птушак Польшчы па-ранейшаму 450 відаў 

Апошнія змены ў складзе авіфауны Польшчы

ПОТЕНЦИАЛЬНЫЕ НОВЫЕ ВИДЫ ПТИЦ ДЛЯ БЕЛАРУСИ: КТО ОНИ?

ОБЗОР РЕДКИХ ВИДОВ ПТИЦ, ОТМЕЧЕННЫХ В БЕЛАРУСИ В 2015 ГОДУ

БОФК: В СПИСКЕ ПТИЦ БЕЛАРУСИ СТАЛО 325 ВИДОВ - ДОБАВИЛИСЬ 4 И ИСКЛЮЧЕНЫ 2

НАВІНЫ КЛУБА200: НОВЫ КААРДЫНАТАР АДНАЎЛЯЕ РАССЫЛКУ ПАВЕДАМЛЕННЯЎ ПРА ЦІКАВЫЯ НАЗІРАННІ

 

Comments

Калі не будзем размнажаца і ўдасканальвацца, то так і застанецца. Таму шлях да свята просты: хадзіць, назіраць і быць гатовым да яго.

І чым нас будзе больш, тым будзе лягчэй.

насчёт быть готовыми: у орнитологов и большинства бердвотчеров присутствует установка определять всех птиц в первую очередь как обычный вид, с таким подходом и пропустишь редкость, надо смотреть иначе: вдруг этот молодой грач - черная ворона, а эта самка обыкновенной каменки - каменка-плясунья.

 

Один "умник" как то сказал: " Если вид выглядит как "наш", значит это "наш"... Я много раз говорил, ну почему Вы отметаете американские, например, виды куликов?! Уйма куликов только бывает в Европе,  и сибирских и американских. Заметьте. как происходит определение видов тех же куликов: смотрим, и если вид сомнительный, открываем Коллинз и смотрим.... наши виды, совершенно не заглядывая на страницу с американскими.  А, вот это такой то песочник, "наш". Хотя отличия от тех же иноземных видов бывают очень даже минимальные.  А кто из Вас, уважаемые, пытался сравнить в поле нашего и американского перевозчика, например? Западные бёрдэры как то ответственнее подходят: стаю крякв будут целый час рассматривать, не затесалась ли среди них какая нибудь редкость. Поэтому установку определять вид как обычный надо отметать, меняя подходы. Поэтому дело не только в размножении. как пишет Дима, ( хотя количество здесь практически всегда перерастает в качество ), но и в подходах.

Так, тут нам яшчэ расці і расці!

Праблема для многіх ненашых відаў такая, што часам пра невялікія адрозненні трэба ведаць дзе (у якім месцы) і як выглядаюць.

Так было ў мяне з камчацкай чайкай, напрыклад. Але галоўнае тут - сумнеў у правільным вызначэнні, як піша Алег.

Ну і не баяцца вучыцца. А тут ужо без памылак не бывае.

могу только согласиться, но "Птушкi Беларусi" чуть ли не на первой странице дают такую установку: видеть в первую очередь обычные виды, а не стараться высмотреть редкость в обычной на первый взгляд птице. такая установка и откладывается в подсознании новичков. 

І для навічка ўстаноўка правільная! І нават больш - універсальная, бо там напісана (сэнс): звычайныя віды  сустракаюцца найчасцей, рэдкія - зрэдку.

І пачынаць вызначэнне варта са звычайных відаў, а не з рэдкасцяў. Хутчэй за ўсё такі алгарытм і прывядзе да правільнага вызначэння.

А з часам досвед падказвае, што глядзець трэба зноў і зноў усіх птушак і сярод іх могуць аказацца рэдкасці)