Навіны Клуба200: новы каардынатар аднаўляе рассылку паведамленняў пра цікавыя назіранні

Шаноўныя сябры і кандыдаты ў сябры Клуба200 АПБ! Пасля доўгага перапынку неўзабаве адновіцца рассылка SMS-паведамленняў пра назіранні цікавых для сябраў Клуба200 відаў птушак.

Каб стаць яе ўдзельнікам, трэба да 1 чэрвеня пералічыць на мабільны тэлефон +375 33 6607480 (МТС) Андрэя Барадзіна, новага каардынатара Клубу, мінімум 5200 рублёў. Гэтая сума ёсць эквівалентам ці перадаплатай 20 SMS-паведамленняў. Таксама пасля гэтага адпраўце ліст на адрас a.borodin84@gmail.com, паведаміўшы ў ім свой нумар мабільнага тэлефону, на які Вы жадаеце атрымліваць паведамленні аб цікавых назіраннях са Спіса Клубу200, сваё імя і прозьвішча, а таксама дату і прыкладны час плацяжу.

Калі Ваша перадаплата паступіць пазней за 1 чэрвеня, то Вы аўтаматычна зможаце далучыцца да рассылкі пасля таго, як каардынатар адправіць першыя 20 паведамленняў іншым удзельнікам Клубу200.

Можна скарыстаць і з альтэрнатыўнага (або дадатковага да СМСак) шляху атрымання інфармацыі пра цікавыя назіранні. Для гэтага была створана закрытая група Клуба200 ў сацыяльнай сетцы Facebook. Калі Вы адпавядаеце крытэрам кандыдата ці сябра Клубу, Вы можаце даслаць заяўку на далучэнне да гэтай групы каардынатару або пачакаць на яго запрашэнне далучыцца. Пры гэтым варта разумець, што па тэхнічных прычынах паведамленні пра рэгістрацыі могуць з’явіцца на гэтым рэсурсе менш аператыўна ў параўнанні з SMS-рассылкой.

Варта памятаць, што далучыўшыся да СМС-рассылкі і (або) пасля ўступлення ў групу Клуба на FB Вы тым самым бярэце на сябе пэўныя абавязкі, сярод якіх асноўны - аператыўнае інфармаванне каардынатара Клубу – і праз яго – іншых - пра зробленыя Вамі назіранні відаў са Спісу Клубу200. -

Калі ласка, адпраўляйце СМСкі пра цікавыя назіранні з тэкстам па наступнаму плану:

•            назва віду на беларускай/рускай мове;

•            колькасць адзначаных асобін

•            імя і прозьвішча назіральніка(ў);

•            дата рэгістрацыі;

•            месца (бліжэйшы населены пункт, раён).

 

Напрыклад: хадулачнік 1 Ян Беляўскі 04.05.2016 рыбгас “Волма”, Петравінка Чэрвенскі раён

SMS дасылайце на нумар +375 33 6607480 (МТС).

 

Калі ёсць магчымасць, прадублюйце такое паведамленне ў FB-групе Клубу200.

 

Андрэй Барадзін,

каардынатар Клубу200 АПБ

Здымак Алега Созінава

 

Не забывайце таксама дадаваць свае назіранні на нашых старонках Клубу200

 

На гэтую тэму:

ПТИЦЫ АПРЕЛЯ-2016: ОБЗОР РЕДКИХ ВИДОВ В БЕЛАРУСИ

ПТИЦЫ МАРТА-2016: ОБЗОР РЕДКИХ ВИДОВ В БЕЛАРУСИ И СТРАНАХ-СОСЕДЯХ

ПТИЦЫ ФЕВРАЛЯ-2016: ОБЗОР РЕДКИХ ВИДОВ В БЕЛАРУСИ И СТРАНАХ-СОСЕДЯХ

ПТИЦЫ ЯНВАРЯ-2016: ОБЗОР РЕДКИХ ВИДОВ В БЕЛАРУСИ И СТРАНАХ-СОСЕДЯХ

ПОТЕНЦИАЛЬНЫЕ НОВЫЕ ВИДЫ ПТИЦ ДЛЯ БЕЛАРУСИ: КТО ОНИ?

ОБЗОР РЕДКИХ ВИДОВ ПТИЦ, ОТМЕЧЕННЫХ В БЕЛАРУСИ В 2015 ГОДУ

БОФК: В СПИСКЕ ПТИЦ БЕЛАРУСИ СТАЛО 325 ВИДОВ - ДОБАВИЛИСЬ 4 И ИСКЛЮЧЕНЫ 2

ЯК РЫБАКІ НОВЫ ВІД ПТУШАК ДЛЯ БЕЛАРУСІ АДКРЫЛІ + VIDEO