Я - ляснік і працую ў рэгіянальнай дырэкцыі Дзяржаўных лясоў (Lasów państwowych) у Таруні. Але з самага дзяцінства назіраю за птушкамі.
У нядзелю ранкам, 24.09.2017 г разам з жонкай Беатай і сынам Станіславам мы вырашылі паехаць на археалагічны фестываль у Біскупін. Хаця я не вельмі хацеў туды ехаць, але сын упрасіў і мы вырушылі ў дарогу. Не марыў я пра тыя прыгоды, якія чакалі нас наперадзе…
З пачатку наша траса не павінна была праходзіць праз мясцовасць Strzelno (Куяўска-Паморскае ваяводзтва), але, на шчасце, мы паехалі туды. Пры пад’ездзе да кальца я пачаў прытармажваць і тады, разам з жонкай Беатай, краем вока заўважыў птушку, якая стаяла на адлегласці каля 20 м ад дарогі ў калужыне. Адразу кінулася ў вочы чорнае апярэнне птушкі спераду, якое кантраставала з шэрай узаранай зямлёй побач.
Ужо тады я зразумеў, што гэта нейкая рэдкая кнігаўка. Рэзкае тармажэнне, здаю назад і нярвова шукаю фотакамеру, якая ляжыць на заднім сядзенні. Усё гэта адбываецца амаль адначасова. Я адчуў аблягчэнне толькі калі зрабіў першы здымак па-над апушчанай шыбай, таму што ведаў, што сфатаграфаваць птушку цяпер важней за ўсё.
Як аказалася, гэта была шпорцавая кнігаўка (Vanellus spinosus)! Праз некалькі хвілін я вырашыў падзяліцца сваім назіраннем з іншымі. Зробленая смартфонам фотка пайшла ў Свет… Праз хвіліну мне патэлефанаваў Tomek Górny з Варшавы і сказаў, што хутчэй за ўсё від яшчэ не адзначалі ў Польшчы і гэта можа быць першая рэгістрацыя для краіны! Мы ўсе ў аўтамабілі былі вельмі здзіўленыя! Я даслаў нашы каардынаты і здымак на свoй профіль у фэйсбуку каб як мага большая колькасць людзей змагла ўбачыць новы для краіны від.
Дзякуючы Міхалу Завадзкаму з Birding Poland i Збігневу Кайзеру з Clanga.com, інфармацыя хутка распаўсюдзілася. Ужо праз некалькі хвілін я адказваў праз тэлефон на пытанні: где птушка сядзіць? Як яе знайсці? Прыкладна праз гадзіну, пасля таго, як я зрабіў некалькі дакументацыйных здымкаў, мы паехалі далей на археалагічны фэст - як і планавалася. Калі мы вярталіся праз некалькі гадзін, то сустрэлі на месцы назірання кнігаўкі некалькі бёрдэраў з розных частак Польшчы.
Вельмі важна было зрабіць добрыя здымкі птушкі, каб лепш разгледзець стан апярэння ды зразумець яе магчымае паходжанне. Справа ў тым, што ў нашай частцы Еўропы ў выпадках рэгістрацыі віду /шпорцавая кнігаўка ў прыродных умовах жыве ў Грэцыі, Малай Азіі, Палесціне, на Аравійскім паўвостраве, Сінаі і ў паўночна-усходняй частцы Афрыкі - ДзВ/ ёсць сумневы, што птушка даляцела да нас самастойна і паходзіць з прыроды. Цяпер фауністычная камісія мусіць прыняць рашэнне аб паходжанні гэтай рэдкай для нашай часткі кантыненту кнігаўкі і яе з’яўлення ў Спісе птушак Польшчы.
Для мяне ж і маёй сям’і найважнейшымі былі і застаюцца эмоцыі, якія мы атрымалі ад назіранняў птушкі. Для такіх хвілін варта жыць!
Michał Piotrowski для www.birdwatch.by
Здымкі аўтара
UPD: панядзелак, 6.55 Strzelno каля Іновроцлава. Заправачная станцыя. Язда палову ночы праз палову Польшчы. Птушка сядзіць у гразі. Надвор’е да д…, але людзей усё больш. Файны пачатак тыдня.
Фота і тэкст паводле Kasia Mikicińska
На гэтую тэму:
Новы від птушак адзначаны для Польшчы
Амерыканская чайка-клыгун – новы від для Польшчы
У Спісе птушак Польшчы па-ранейшаму 450 відаў
Апошнія змены ў складзе авіфауны Польшчы
СІБІРСКІЯ ВІДЫ ПТУШАК У ПОЛЬШЧЫ: ЯК ГЭТА БЫЛО СЁЛЕТА
Новы для Латвіі від птушак адкрыў арнітолаг з Рыгі
ЯК МЫ ГЛЯДЗЕЛІ ДРУГОГА ДЛЯ ПОЛЬШЧЫ ЖАЎТАНОГАГА КУЛІКА
УКРАІНСКАЯ АРНІТАЛАГІЧНАЯ СЕНСАЦЫЯ: РАСПОВЕД АД ПЕРШАЙ АСОБЫ
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ