Амерыканскія птушкі ў хуткім часе змогуць карыстацца больш бяспечным для сябе асяроддзем, калі кангрэсмен Майк Куіглі (Mike Quigley) зможа з дапамогай сваіх калег зацвердзіць адпаведны закон. Куіглі, дэмакрат з Ілінойсy, нядаўна прапанаваў новы законапраект, згодна з якім усе федэральныя будынкі павінны стаць прыязнымі для птушак, што зможа выратаваць мільёны птушыных жыццяў ад сутыкненняў з імі штогод.
"Сутыкненні з будынкамі – найвялікшы фактар забойства птушак, створаны чалавекам. Ад 300 мільёнаў да больш мільярда птушак штогод разбіваюцца аб шыбы нашых пабудоў – ад небаскробаў да аднапавярховых дамоў. – сказаў Джордж Фенуік (George Fenwick), прэзідэнт Амерыканскай арганізацыі па ахове птушак (American Bird Conservancy (ABC)). – І хаця законапраект адносіцца толькі да федэральных будынкаў, гэта вельмі добры і шматабяцальны пачатак, дзякуючы якому прыязны для птушак дызайн можа распаўсюдзіцца паўсюль.”
Паводле законапраекту, кожны будынак, які належыць да Агульнай адміністрацыі абслугоўвання (General Services Administration (GSA)), павінен быць пабудаваны з адпаведных матэрыялаў або мець прыязны для птушак дызайн.
"Любы, хто бачыў у сваім двары кардынала або назіраў за завісаннем калібры разумее, наколькі прыгожыя нашы птушкі і наколькі яны важныя для прыроды. Я ганаруся сваім супрацоўніцтвам з American Bird Conservancy і буду рабіць усё, каб птушкі засталіся часткай нашага Свету.” – заявіў кангрэсмен Куідлі.
"Гэты закон выратуе мільёны птушак, якія прымаюць аб’екты, якія адлюстроўваюцца ў шыбах? за сапраўдныя – напрыклад, дрэвы або неба” – падтрымаў кангрэсмена Фенуік.
Законапраект таксама прадугледжвае зменшыць эфект начнога святла гарадоў на мігрыруючых птушак. У неспрыяльных умовах надвор’я, птушкі вымушаны змяншаць вышыню палёту пад час міграцыі, і часта разбіваюцца аб будынкі, якія прыцягваюць іх да сябе святлом. Навукоўцы пакуль не ведаюць, чаму дакладна гэтак адбываецца, але заклікаюць папярэдзіць гібель птушак, выключаючы непатрэбнае асвятленне ў высокіх будынках на ноч. Цяпер закон можа прымусіць федэральных уласнікаў рабіць гэта.
Здымак з www.nytimes.com
Паводле www.mongabay.com падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
На гэтую тэму:
Полтора миллиона птиц ежегодно разбиваются в Беларуси о стекла
Новае шкло можа зменшыць на мільярды смяротныя сутыкненні птушак з вокнамі толькі ў Злучаных Штатах
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ