Новыя поспехі ў выратаванні какапо

Каманда па выратаванню какапо (Strigops habroptilus) з дэпартаменту аховы прыроды Новай Зеландыі (New Zealand Department of Conservation (DOC)), абвясціла пра першае ў свеце паспяховае штучнае асемяненне гэтых птушак з прыроднай папуляцыі.
Да пачатку 1980-х гадоў мясцовы эндэмік нелятаючы савіны папугай, або какапо, застаўся толькі на невялікім востраве Ст’юарта (Новая Зеландыя), дзе каля паловы дарослых птушак штогод забівалі інтрадукаваныя на востраве бадзяжныя каты. 61 пазасталы ў жывых папугай быў адлоўлены і перавезены на іншыя астраўкі, куды інтрадукаваныя драпежнікі не змаглі дабрацца. Ўсе птушкі былі пазначаны радыёперадатчыкамі, для іх выкладалася дадатковае харчаванне, вакол гнёзд адбывалася кругласутачнае назіранне з дапамогай адмысловых відэакамер, успрымаючых інфрачырвоныя хвалі. У выніку амаль праз 20 гадоў папуляцыя стабілізавалася і пачала павольна ўзнаўляцца, а потым і павялічвацца.

Праверкі бацькоўства пацвердзілі паспяховасць штучнага асемянення, якое адбывалася пад наглядам міжнароднага эксперта па размнажэнню птушак д-ра Хуана Бланка (Dr Juan Blanco), у выніку на свет з’явіліся два птушаняці ад дзвюх розных самак на працягу апошняга гнездавога сезону.
Дэйдрэ Веркоэ (Deidre Vercoe), менеджэр па вяртанні какапо, сказала: "Гэта важны пералом, дасягнуты намі ў праграме па вярттанні птушак. Нефертыльнасць многіх яек – вялікая праблема, таму паспяховасць штучнага асемянення азначае, што мы маем карысную прыладу каб мінімізіраваць страты ад незапладнення яек і павелічэння генетычнай разнастайнасці ў невялікай папуляцыі какапо, якая павялічваецца.”
Так, напрыклад, у 2005 годзе  аказаліся незаплодненнымі аж 50% адкладзеных птушкамі яек. Хутчэй за ўсё інбрыдынг (блізкакроўнае скрыжаванне) было асноўнай прычынай гэтага.
"Ёсць некалькі самцоў, якія дамінуюць і менавіта іх гены распаўсюджаны найбольш шырока. Цяпер мы можам сабраць сперму і ад іншых самцоў і стварыць і іх патомкаў.” – сказала сп. Веркоэ.“
Тады як паспяховае штучнае асемяненне атрымалася з выкарыстаннем свежай спермы, каманда навукоўцаў працуе над метадамі захавання жыццёдзейнай спермы ў замарожаным пры вельмі нізкіх тэмпературах стане. Тады ўпэўненасць у магчымасці забеспячэння генетычнай разнастайнасці папуляцыі будзе нашмат большай.
У гэты раз было заплоднена такім чынам 6 самак, выкарыстоўваючы розныя метады захавання спермы. Толькі з двух яек вылупіліся птушаняты. Яны сталі двума з 33 якія агулам вылупіліся ў 2009 годзе і дазволілі какапо ўпершыню за апошнія дзесяцігоддзі перакрочыць адзнаку ў 100 птушак.
Асноўныя спонсары праграмы па вяртанню какапо - кампанія Rio Tinto Alcan і McKee Trust.
Здымак з www.wordpress.com
Паводле www.wildlifeextra.com падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by

На гэтую тэму:

Знакаміты папугай стаў размаўляючым сымбалем аховы прыроды