Enjoy the silence

Цішыня навокал найлепшая і для птушак, і для бёдуотчараў. Такія высновы можна зрабіць згодна з апошнім даследаваннем, зробленым у Перу, пад час якога вывучалася ўздзеянне шуму на паводзіны птушак. Запісы размоваў людзей прайграваліся з рознай частатой і гучнасцю і пад час гэтага адсочвалі колькі відаў і асобін птушак можна было адзначыць.
Падрабязныя вынікі можна знайсці тут: See Biotropica, яны выразна дэманструюць як птушкі будуць рэагаваць на развіццё экатурызму, з якім злучаны і шум ад людзей.
 Птушкі дажджавых лясоў лічыліся перад і пад час прайгравання размоваў людзей паміж сабой.
Калі запісы прайграваліся на ўзроўні 50 Дб (гучнасць звычайнай размовы), гэта прыводзіла да змяншэння колькасці заўважаных і пачутых птушак на 35% і колькасць відаў змяншалася на 33%. Калі гучнасць прайграваных запісаў павялічвалі да 60 Дб (адпавядае гучнасці размовы узбуджанага дзіцяці), паказчыкі выкрывальнасці птушак падалі на 39% (колькасць асобін) і 37% (колькасць відаў) адпаведна.
Акрамя гэтага, была адзначаная на 37% меншая вакалізацыя і на 44% было цяжэй заўважыць птушак вачыма. Сярод усіх птушак, насякомаедныя аказаліся найбольш уражлівай на шум групай. Эфект быў падобны на той, які быў атрыманы для тэрыторый, якія рэгулярна наведваліся людзьмі.
Такім чынам, бёдуотчынг у цішыні будзе мець лепшы вынік, і таксама менш адмоўна ўздзейнічае на птушак, якім не спатрэбіцца змяняць свае паводзіны пад час пошуку ежы, гадавання птушанят і ўтрымання сваіх тэрыторый.
 

Здымак Дзьмітрыя Вінчэўскага
Паводле www.birdwatching.co.uk падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by