Арніталагічная сенсацыя: гнездаванне скапы ва Украіне

скапа

Хаця скапа (Pandion haliaetus) пад час сезонных міграцый сустракаецца на вадаёмах і вадацёках на ўсёй тэрыторыі Украіны, у апошнія дзесяцігоддзі від адзначаецца на гнездаванні ў колькасці 1-2 пар і нават не штогод. Таму сёлетняя рэгістрацыя пары на гняздзе на паўночным захадзе краіны - адна са значных арніталагічных падзей гэтага году.

Паводле Червоної книги України (2009) у 1980-90 гг. былі вядомыя тры жылых гнязда скапы, па аднаму ў затоках р. Дзясны ў Чарнігаўскай і Сумскай абласцях і на Корнінскім вадасховішчы ў Жытомірскай вобласці. Яшчэ ў двух месцах на захадзе краіны гнездаванне віду было вельмі імаверным, але не даказаным. У гэтым стагоддзі два жылыя гнязды вядомыя для Валынскай вобласці: па аднаму ў Чарэмскім прыродным запаведніку (з 2006 г.) і ў нацпарку «Прип’ять-Стохід» (з 2008 г.) на паўночным захадзе краіны.

У Черэмскім заповідніку выпадкі гнездавання скапы былі адзначаны яшчэ з канца 1980-х. У 2007 г. тут выляцела 1 птушаня; у 2008 мінімум 1 птушаня (магчыма 2); у 2009 і 2010 гг. від бачылі на гнездавой тэрыторыі, але скопы не гнездавалі. Увосень 2010 г. старае гняздо звалілася на зямлю. Хаця з наступнага, 2011 г. птушкі штогод стараліся збудаваць новае гняздо на розных дрэвах на тым самым гнездавым участку, штораз яно падала і да 2023 году хаця пара і прылятала на балота, яе гнездаванне там не адзначалася.

гняздо

Вясной гэтага году пара пскопаў была адзначана каля новага гнязда, якое птушкі збудавалі на вяршаліне сасны ў возера, аточанага верхавым балотам. А ў пачатку чэрвеня самка інкубавала ў гняздзе кладку ці грэла птушанят. Каб не турбаваць птушак, праверку змесціва гнязда зрабілі з дапамогай дрона з адлегласці каля 1 км 25.06.2023 і ў ім аказалася толькі 1 яйка, а навокал ляталі ажно 3 скапы.

На жаль, пад час наступнай праверкі 09.07 гняздо аказалася пустым, а пад ім знайшлі з’едзеныя нейкім драпежнікам рэшткі шкарлупіння ад яйка скапы.

Крыніца: Семенюк-Пацаманюк Т., А. Семенюк, М. Франчук, О. Добринський 2023 Гніздування скопи у Черемському природному заповіднику.

Паводле www.raptors.org.ua (тэкст і другі здымак) падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі

Здымак Уладзіміра Бондара

 

На гэтую тэму:

Трансатлантычны пералёт скапы

Скапа з перадатчыкам знікла над Мальтай

Самая старая брытанская скапа вярнулася на сваё гняздо

Знакамітая шатландзкая Lady ізноў выгадавала птушаня

Украінская арніталагічная сенсацыя: расповед ад першай асобы