Самы знакаміты какапо памёр

Самы знакаміты і стары савіны папугай – kākāpō (Strigops habroptila), які сыграў ключавую ролю ва ўзнаўленні і выратаванні віду, быў знойдзены мёртвым у пачатку 2011 году. Яго звалі Richard Henry, - у гонар першага орнітолага, які заняўся аховай віду. Навукоўцы лічаць, што папугай пражыў больш за 80 год.

 Тады яшчэ безыменны Рычард Генры быў знойдзены ў Fiordland (Новая Зеландыя) ў 1975 годзе, калі какапо лічыліся зніклым відам. Калі праз нейкі час невялікая група птушак была знойдзена на востраве Stewart, менавіта гэты самец прыўнёс генетычную разнастайнасць у невялікую папуляцыю, якая цяпер налічвае ўжо 121 птушку.

Навуковец Рон Мурхауз Ron Moorhouse з дэпартаменту па ахове какапо сказаў, што смерць Рычарда Генры заканчвае цэлую эру ва ўзнаўленні савіных папугаяў.

Знакаміты папугай не прымаў удзелу ў размнажэнні з 1999 году, сталі праяўляцца ў яго і іншыя прыкмету паважнага ўзросту – ён аслеп на адно вока, стаў павольна рухацца. Перад адыходам у лепшы свет, навукоўцы паспелі ўзяць у яго абразец ДНК.

Гнездавы сезон какапо цяпер працягваецца на двух астравах –на Codfish і Anchor. Калі птушаняты вылупяцца на востраве Anchor, яны будуць першымі савінымі папугаямі ў Fiordland з таго часу, як Richard Henry сам быў птушанём.
"Мінулы год быў вельмі выдатным для нас – вылупілася 33 папугая, і сёлета мы спадзяемся на большую колькасць. Самцы выдатна спраўляюцца і мы з аптымізмам глядзім у будучыню. Вельмі смутна, што адзін з і х – Рычард Генры – ўжо не зможа заставіць патомства. Аднак яго гены захаваюцца ў мностве яго ранейшых сыноў і дачок.”

Навукоўцы чакаюць, што першае яйка ў гэтым годзе какпо адкладуць ўжо ў лютым.
Праграма па ўзнаўленню савіных папугаяў пачалася яшчэ ў 1990 годам і спансіравалася кампаніямі Rio Tinto Alcan NZ Ltd, NZ Aluminium Smelters Ltd і ажыццяўлялася арганізацыяй Forest & Bird. Праграма ператварылася ў самую доўгае партнёртсва ў Свеце. Калі яна пачыналася, заставалася толькі 49 папугаяў. 
 

На здымку з www.parrotsinternational.org Dr D. Merton з Рычардам Генры на руках

Паводле www.wildlifeextra.com падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by