Канец мінулага і пачатак новага году стаў добрым часам для бёдуотчарскіх адкрыццяў у нашым зоагеаграфічным рэгіёне – Заходняй Палеарктыкі. Яшчэ адным новым відам стаў жоўтабрухі голуб Treron waalia.
Менавіта яго адзначыў і сфатаграфаваў 18.01.2011 г. нідэрландскі бёдуотчар Steven E. van der Veen в адным з самых вядомых і папулярных турыстычных месцах Егіпту – Люксоры.
Жоўтабрухі голуб – звычайны фруктаедны від, шырока распаўсюджаны ў Афрыцы на поўдзень ад Сахары. Від спецыялізуецца на харчаванні пладамі фігі Ficus platyphylla. Рэгулярна сустракаецца від і ў Амане, Йемене і ў Саўдаўскай Аравіі.
Здымак з www.picasa.web.com
Паводле http://rarebirdsinthewesternpalearctic.blogspot.com/ праз www.birdwatching.pl падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
На гэтую тэму:
Другая рэгістрацыя шыфера-спінай чайкі ў Заходняй Палеарктыцы
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ