Сёння наш сайт далучыўся да рэйтынгу лепшых сайтаў прысвечаных птушкам у сусветнай павуціне. Дадзены рэйтынг праводзіцца на адмысловым сайце TOP 500 Birding Websites. Вызначаецца месца ў рэйтынгу ў адпаведнасці з колькасцю наведванняў сайта, пры гэтым па кожным сайце існуе даволі поўная статыстыка наведванняў, за апошні тыдзень, месяц, год і агульная.
На момант далучэння мы не аказаліся апошнімі, а ўвайшлі ў 1000, заняўшы 960 месца. Прааналізаваўшы бліжэйшых суседзяў, можна сказаць, што большасць іх складаюць памерлыя ці зусім не актуальныя сайты, з адзінкавай наведвальнасцю. Таму можна прагназаваць у бліжэйшы час падвышэнне нашага рэйтынгу, але ўсё залежыць толькі ад вашай актыўнасці.
У 50 найбольш наведваемых сайтаў увайшло некалькі сайтаў з онлайн-трансляцыяй птушак, што і абумоўлівае іх папулярнасць, таксама ў гэтую групу патрапілі некалькі сайтаў прысвечаных птушкам пэўных краін, але найбольш райтэнговымі з'яўляюцца фотасайты і спецыялізаваныя рэсурсы (вызначальнікі і інш.). Трэба таксама адзначыць, што далёка не ўсе сайты прысвечаныя птушкам удзельнічаюць у гэтым рэйтынгу.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
Harrier - 27.05.2009 - 16:43
Дзякуй, віншую з неапошнім
Дзякуй, віншую з неапошнім месцам! :)
Гляджу на лічыльнік у 16:40 - мы ўжо на 801 месцы! Так трымаць - угору!
Harrier - 27.05.2009 - 18:51
In reply to Дзякуй, віншую з неапошнім by Harrier
Wow! У 18:45 ужо на 761
Wow! У 18:45 ужо на 761 месцы! Такімі тэмпамі за месяц і ў топ-500 трапім. А калі яшчэ самае цікавае з назіраньняў выстаўляць па ангельску, дык і вышэй зайсьці можна.
Oh-Voegel - 27.05.2009 - 19:41
In reply to Wow! У 18:45 ужо на 761 by Harrier
не плохо было бы и на
не плохо было бы и на русском- россияне заходили б хоть, а так кому хочется язык ломать или предполагать что это слово значит.
выбор за вами. или на родном для узкого круга, или на русском (которым, кстати, с лёгкостью владеют все) для большинства.
Kiolk - 27.05.2009 - 20:08
In reply to не плохо было бы и на by Oh-Voegel
Згодзен, што расейская мова
Згодзен, што расейская мова пашырыць кола наведвальнікаў. Гэта цікавая праблема і яна патрабуе адпаведнага рашэння. Як бачу, расейская версія сайта можа з'явіцца разам з ангельскай і па сваёй сутнасці, яна будзе дубляваць той матэр'ял, які прадстаўлены на ангельскай. Але ўсе гэта з'явіцца не раней за той час калі ўсё на сайце будзе наладжана і будуць задзейнічаны ўсе рэгіёны...
Kiolk - 27.05.2009 - 20:19
In reply to Wow! У 18:45 ужо на 761 by Harrier
Пакуль яшчэ не зразумеў, які
Пакуль яшчэ не зразумеў, які паказчык вызначае месца ў рэйтынгу, але падаецца, што сярэдні паказчык унікальных наведвальнікаў за 10 дзён, а так як ў нас за 9 дзён стаяць 0 то і сярэдні паказчык зніжаны, таму рэйтынг будзе падвышацца напрацягу гэтых 10 дзён і па маіх разліках, мы трывала павінны будзем патрапіць у 300...
Але не гэта самае галоўнае....
Raven - 27.05.2009 - 20:19
In reply to Wow! У 18:45 ужо на 761 by Harrier
Так может уже с новостей на
Harrier - 27.05.2009 - 23:47
In reply to Так может уже с новостей на by Raven
Адзін наш агульны знаёмы
Адзін наш агульны знаёмы заўважыў наступную тэндэнцыю:
паглядзеў ТОП500, у №500 12 наведвальнікаў у дзень, у №100 - 143, цалкам
мажліва папасць у 100.
Не ведаю, ці ў Беларусі ёсьць столькі бёдуотчараў, ды яшчэ з мажлівасьцю штодзённа заходзіць на наш сайт.:)
Harrier - 27.05.2009 - 23:52
In reply to не плохо было бы и на by Oh-Voegel
Калі б назіраньні з Клубу200
Калі б назіраньні з Клубу200 пераехалі сюды, можна было б іх зьмест даваць па-беларуску, па-расейску і па-ангельску.
Цікава, пішу гэтыя радкі, а лічыльнік зьмяняецца - вось у 23:53 мы ўжо на 700-м месцы!
Oh-Voegel - 28.05.2009 - 00:04
In reply to Калі б назіраньні з Клубу200 by Harrier
новые наблюдения в клуб200
новые наблюдения в клуб200 поступают не часто, так что этим врядли мы кого-то со стороны заинтересуем.
а на счёт белорусских бёдуотчеров- почему они должны быть именно белорусскими? не думаю, что патриотизм и любовь к родному языку так важны для этого сайта. казахи, украинцы, даже латыши делают свои сайты с русским языком, чтобы привлечь больше пользователей.
Kiolk - 28.05.2009 - 00:17
In reply to новые наблюдения в клуб200 by Oh-Voegel
Ангельцы робяць свае сайты на
Ангельцы робяць свае сайты на роднай, расейцы таксама, а чаму мы не можам...
Мне падаецца, што і ў казахаў, латышоў ды ўкраінцаў ёсць сайты на роднай мове...
Дарэчы, у вышэйшых каментарах нідзе не гучала пра патрыятызм, ды любові да роднай мове, таму гэткімі катэгорыямі, я думаю не мае сэнсу размаўляць...
Чаму беларуская ў нас пераважае, таму што большасці зручней пісаць менавіта на ёй...
Прыгэтым, яна надае нашаму сайту разынку, робіць яго непаўторным, сярод шэрагу рускамоўных сайтаў беларускага нэту.
Пры гэтым, у нас няма абмяжаванняў на якой мове выказваць думкі...
Мне падаецца, лепшае выйсце ў гэтым выпадку, гэта стварэнне расейскай і ангельскай версіі...
Harrier - 28.05.2009 - 00:20
In reply to новые наблюдения в клуб200 by Oh-Voegel
З ростам колькасьці сябраў
З ростам колькасьці сябраў Клубу200 будзе павялічвацца і колькасьць цікавых рэгістрацый, і іх геаграфія. Думаю, што менавіта рэгістрацыі "рэдкасьцяў" могуць прыцягнуць увагу іншаземцаў. Як расіян, так і эўрапейцаў.
Добрыя здымкі таксама - але для іх подпісы амаль не важныя. Што яшчэ павінна быць на розных мовах- сказаць цяжка.
Галоўная наша мэта не казахам ці нават латышам паказаць як прыгожы і цікавы птушкі і назіраньні за імі, а нашым суседзям. Можа не ў прамым сэнсе па дому, але недзе паблізу. І калі чалавек зможа далучыцца да нашай экскурсіі і пачне "расьці" - можна радавацца, што мэта дасягнута. А калі чалавек зацікавіцца птушкамі, яму лягчэй зразумець неабходнасьць іх аховы і захаваньня тых месцаў, дзе яны жывуць.
Калі ж думаць пра рэйтынг ды наведвальнікаў з-замежжа, трэба найперш перакладчыка на кітайскую шукаць.:)
Oh-Voegel - 28.05.2009 - 00:37
In reply to З ростам колькасьці сябраў by Harrier
ну, хорошо. главная идея
ну, хорошо. главная идея сайта конечно не в этом.
зачем же нам тогда вообще рейтинг? чтобы лишний раз показать, что мы на 500-700 месте. чего радоваться, что мы с 900 поднялись за день на 700, а потом ещё вырастем, но в то же время все понимаем, что выше головы не прыгнешь, и мы будем где-то в хвосте, потому что сами этому способствуем.
Kiolk - 28.05.2009 - 00:47
In reply to ну, хорошо. главная идея by Oh-Voegel
Калі галоўная мэта не ў
Калі галоўная мэта не ў гэтым, дык ніякі рэйтынг ёй не перашкодзіць. Якое мы месца займаем, гэта не сутнасць важна, я думаю ў каментах да гэтай навіны можна трошкі парадвацца, як паўзе гэты лічыльнік, але не будзем на ім зацыклівацца, яшчэ не дай божа пачнем пісаць навіны: "мы патрапілі ў сотню" ды іншую лухту. Самы вялікі "+" гэтага лічыльніка магчымасць параўнаць сваю працу, з працай іншых сайтаў, ды і простае наведванне ды іншую інфу...
Oh-Voegel - 28.05.2009 - 00:51
In reply to Калі галоўная мэта не ў by Kiolk
Wow! У 18:45 ужо на 761
Wow! У 18:45 ужо на 761 месцы! Такімі тэмпамі за месяц і ў топ-500 трапім. А калі яшчэ самае цікавае з назіраньняў выстаўляць па ангельску, дык і вышэй зайсьці можна.
???
Harrier - 28.05.2009 - 00:54
In reply to ну, хорошо. главная идея by Oh-Voegel
Любы рэйтынг - гэта
Любы рэйтынг - гэта па-першае, спаборніцтва - а яно мабілізуе рабіць больш і лепш. Па-другое - ён паказвае наша больш-менш сапраўднае месца ў рэальным сьвеце. Дзе ў іншых краінах мільёны бёдуотчараў, а ў нас добра калі сотня. Але адкуль іх узяць? З Расеі і Казахстану ці сваім людзям паказваць уласным прыкладам як цікава і прыгожа можа быць з біноклем, трубой ды камерай на прыродзе?
Kiolk - 28.05.2009 - 00:54
In reply to Wow! У 18:45 ужо на 761 by Oh-Voegel
Станоўчыя эмоцыя станоўча
Станоўчыя эмоцыя станоўча ўздзейнічаюць на арганізм (фізіялогія), нармальная праява чалавечай псіхалогіі, мне таксама было прыемна бачыць змены. Гэта прыцягвае, як малых дзетак новыя цацкі, праз месяц, ніхто і ўвагі не будзе звяртаць...
Здаецца адказаў на пастаўленныя пытанні...
Oh-Voegel - 28.05.2009 - 00:59
In reply to Станоўчыя эмоцыя станоўча by Kiolk
эмоции- это понятно, не в них
эмоции- это понятно, не в них дело. перевод на английский для кого? для своих людей?
сваім людзям паказваць уласным прыкладам як цікава і прыгожа можа быць з біноклем, трубой ды камерай на прыродзе?
Kiolk - 28.05.2009 - 01:02
In reply to эмоции- это понятно, не в них by Oh-Voegel
Перакладаць на ангельскую,
Перакладаць на ангельскую, тое самае, што і пісаць па расейску, каб нашыя суседзі маглі завітаць на наш сайт... Але ў бліжэйшы час пра гэта не ідзе справа, зараз першапачатковая мэта гэта стала і якасна запрацаваць, таму давайце сканцантруем сваю ўвагу...
Што ж, дабранач усім...
Harrier - 28.05.2009 - 01:08
In reply to эмоции- это понятно, не в них by Oh-Voegel
І сваім людзям таксама - бо
І сваім людзям таксама - бо калі замежнікі цікавяцца як і каго адзначаюць у Беларусі, дык і рэйтынг бёдуотчынгу ў іх (і нашых вачах) падымаецца. У Тураве, напрыклад, ведаюць, што бёдуотчары застаўляюць рэальныя грошы - жывуць па хатах і ў мясцовых крамах шмат што купляюць. Тыя ж заходнія бёдуотчары падтрымлівалі і падтрымліваюць нас і разьвіцьцё бёдуотчу ў Беларусі - і ідэямі, і матэрыяльна. Чаму б нам не паказаць для іх як і што атрымліваецца? Расея не адзінае замежжа, да таго ж колькасьць бёдуотчараў там (на жаль) не будзе большым за Польшчу. Што ўжо казаць пра параўнаньне са скандынавамі ці брытанцамі...
Oh-Voegel - 28.05.2009 - 01:20
In reply to І сваім людзям таксама - бо by Harrier
Чаму б нам не паказаць для іх
Чаму б нам не паказаць для іх як і што атрымліваецца?
это переведя некоторые самые интересные наблюдения или сообщения клуба200?
Oh-Voegel - 28.05.2009 - 01:24
In reply to Перакладаць на ангельскую, by Kiolk
это верно, но для этого мы и
это верно, но для этого мы и спорим, чтобы заработать сразу качественно, не внося потом значительных поправок. вдруг, сейчас придём к выводу, что сайт должен быть англоязычным? надо выслушать все мнения и сделать правильные выводы.
Harrier - 28.05.2009 - 10:45
In reply to Чаму б нам не паказаць для іх by Oh-Voegel
Так, бо менавіта рэгістрацыі
Так, бо менавіта рэгістрацыі "рэдкасьцяў" іх найбольш цікавяць - выявілася гэта з размоваў з імі. Ну і здымкі птушак (асабліва калі яны такой якасьці, як робіць адзін наш агульны знаёмы :)), канешне таксама!
Raven - 28.05.2009 - 13:29
In reply to З ростам колькасьці сябраў by Harrier
Должен сказать, что,
admin - 28.05.2009 - 17:46
In reply to Должен сказать, что, by Raven
цікава як яны гэта
цікава як яны гэта аргументавалі... што можа быць незразумелым на сайце беларусам... зрэшты і не беларусам усё павінна быць зразумела - тут жа два тыкі на ўсё пра ўсё... Адна менюшка, пара блокаў - усё...
Kiolk - 28.05.2009 - 19:09
In reply to цікава як яны гэта by admin
Згодзен, не заблукаеш...
Згодзен, не заблукаеш...
Raven - 31.05.2009 - 22:05
In reply to цікава як яны гэта by admin
Да нет, я про содержание, а
АV (госць) - 31.05.2009 - 22:41
In reply to Адзін наш агульны знаёмы by Harrier
ужо 419! Паціху ідзе ўгору.
Harrier - 31.05.2009 - 23:10
In reply to Да нет, я про содержание, а by Raven
Здаецца, ніхто не забараняў і
Здаецца, ніхто не забараняў і не выдаляў паведамленьні за гэта?