Вясна сёлета дзіўная, з перапынкамі на холад і снег. Але гэта не перашкодзіла канаплянкам (Carduelis cannabina) знайсці і пачаць харчавацца насеннем дробных вясновых раслін ужо ў пачатку красавіка (гл. першыя 5 здымкаў)!
І вось прайшло 2 тыдні, шмат дзе 'зажаўцелі' дзьмухаўцы, а некаторыя нават спяшаюцца раскрыцца ў новым, пушыста-белым абліччы каб вецер дапамог раскідаць як мага далей парашуцікі-насенне. І зноў канаплянкі знайшлі іх насенне першымі і прылятаюць з'есці яго і па адной, і парамі, і ў невялікіх групках раней, чым яно разляціцца па наваколлю:
А гэта значыць, што хутка да іх далучацца і іншыя нашы насеннеядныя віды і пачнецца 'дзьмухаўцовы пір'!
03 і 18.04.2025, Гродна
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ