Хаця дзьмухаўцы паспелі ўжо шмат свайго насення парассейваць з дапамогай ветру, яшчэ больш закрыла свае жоўтыя кветкі і рыхтуецца тое ж зрабіць са сваім яшчэ недаспелым да палёту, а найбольш, канешне, жоўценькіх, яшчэ у кветках.
Усю вялікую жоўтую прастору на адкрытых схілах да Нёмана пастаянна наведваюць розныя насеннеядныя птушкі, для якіх тут проста рай і аграмаднейшы выбар, бо насенне ёсць любой спеласці ў любой колькасці.
Найбольш цяжкімі для фатаграфавання аказаліся чорнагаловыя шчыгелы (Carduelis carduelis).Хаця яны і самыя яркія, і пастаянна пераклікаюцца сваім простым вясёлым шчабятаннем нават пад час абеду і вячэры са сняданкам, птушкі параўнальна асцяолжныя і звычайна не падпускаюць так блізка, як,напрыклад,канаплянкі ці зелянушкі. Таму і здымаць іх было нашмат прыемней чым першыя два віды. А дзьмухаўцы яны ўскрывалі і з'ядалі іх насенне вельмі падобна, толькі можа больш павольна і не такім канвеерам, як першыя два віды:
Гродна, 04-2020
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Apus - 28.04.2020 - 21:47
Гожыя элегантныя гурманы!
Гожыя элегантныя гурманы!
Andrzej - 28.04.2020 - 23:43
Неоднократно наблюдал, как…
Неоднократно наблюдал, как щеглы разделывают одуванчики. Совсем не так, как на твоем видео. Я видел, что они сперва подрубали ствол одуванчика, переламывали его пополам лапой, соцветие оказывалось внизу перевернутым. А потом уже выедали цветок со стороны семян.
pva - 29.04.2020 - 09:35
Апетытна ядуць, культурна,…
Апетытна ядуць, культурна, прытрымваючы лапкай ежу. Наздымалі вы шмат добрых фатаграфій.
Harrier - 29.04.2020 - 11:21
In reply to Апетытна ядуць, культурна,… by pva
Дзякуй за добрыя словы! …
Дзякуй за добрыя словы!
Назіраў як ядуць насенне дзьмухаўцоў 6 відаў гэтай вясной, пра ўсіх , пра каго не было,яшчэ будуць падобныя фота-серыі: канаплянкі,шчыгелы, зелянушкі, еўрапейскія ўюркі і два віды вераб'ёў. Але ніхто з іх сцябліну дзьмухаўца не ламаў. Хапае нізкіх, а калі нечым спадабаўся той,да якога не дацягнуцца,сядаюць на яго,прыгібаючы да зямлі і тады трушчаць.