Бёдуотчар супраць арганізатараў паляванняў

У верасні мінулага году тады 17-цігадовы Ромэк, вучань ліцэя з Гайнаўкі (Польшча) і бёдуотчар, назіраў за птушкамі з турыстычнай сцежкі ў Белавескай пушчы. Лёс склаўся так, што недалёка ад гэтага месца ў гэты час мусіла адбыцца паляванне.

Нямецкі паляўнічы, калі ўбачыў хлопца, адмовіўся паляваць у гэтым месцы. На наступны дзень Ромка затрымала лясная ахова і склала на яго скаргу ў паліцыю, у якой напісала, што хлопец “зласліва і спецыяльна выпалохваў звяроў і парушыў спакой у месцы пражывання зуброў”.
Надлесніцтва скардзілася таксама, што з-за таго, што Ромэк сарваў паляванне, тым самым ён паставіў пад пагрозу ... дзяржаўныя даходы!
Абсурд скаргі Дзяржаўных лясоў (Lasów Państwowych) быў тым большы, што пад час следства ў гэтай справе ляснічы, які быў з нямецкім паляўнічым, прызнаў: Ромэк паводзіў сябе ціха і проста назіраў за птушкамі на лясной паляне. Аднак прадстаўнік лясной аховы сцвярджаў, што юны бёдуотчар зайшоў у месца адпачынку зуброў, аднак не мог паказаць на мапе дзе канкрэтна гэта адбылося і не змог успомніць дзе ён затрымаў хлопца.
Ў супрацьлегласць гэтаму, тлумачэнні бёдуотчара выглядалі праўдзіва і лагічна.

Суддзя, які абвяшчаў вырак у канцы мая, звярнуў на гэта ўвагу прысутных. Таксама дадаў, што паводле апытаных сведак хлопец не палохаў звяроў, а згодна з законам аб лясах паляванні не з’яўляюцца функцыяй, якая пераважае над агульным доступам ў лясы, таму паляванні не могуць азначаць закрыццё лясоў для насельніцтва.
Кошты судовага працэсу мусіць пакрыць Дзяржаўны скарб. Вырак не ёсць канчатковым і не вядома, ці Дзяржаўныя лясы будуць яго абскарджваць. 

Паводле www.wyborcza.pl падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by