Сайт Birdwatch.by – медыйны партнёр фотаконкурсу “Луні – арыстакраты сярод драпежных птушак”

Прыродаахоўнае таварыства “Боцян” (Towarzystwo Przyrodnicze „Bocian”) з Польшчы, ладзіць сёлета адмысловы фотаконкурс, прысвечаны чатыром відам лунёў, якія сустракаюцца ў Еўропе. Гэта своеасаблівая група драпежных птушак, якія гняздуюць на паверхні зямлі.

Галоўная мэта конкурсу – пашырыць веды пра лунёў сярод грамадзтва і праз пазітыўныя ўражанні ад здымкаў гэтых прыгожых птушак, звярнуць увагу на пагрозы, якія існуюць для розных відаў лунёў і неабходнасць іх аховы.
На конкурс можна прысылаць здымкі чатырох відаў лунёў: поплаўнага, палявога, балотнага і стэпавага. Аднак нам найбольш цікавыя здымкі поплаўных лунёў, вывучэннем і аховай якіх таварыства „Bocian” займаецца з 2005 году.


Нагадваем, што найбольш важным аспектам пад час фатаграфавання птушак павінна заставацца іх бяспека!


Умовы ўдзелу ў конкурсе:
• Адзін аўтар можа даслаць на конкурс не больш 4 здымкаў
• Зменшаныя копіі здымкаў (900 pix па шырыні) трэба даслаць электроннай поштай з пазначанай тэмай ліста konkurs fotograficzny на адрас: dominik@bocian.org.pl
• Назвы файлаў з фота павінны быць набраныя лацінкай і складацца з імя і прозвішча аўтара, а таксама нумару конкурснага здымку (напрыклад, MichalKowalski1).
• Тым самым лістoм разам са здымкамі трэба даслаць адсканаваны або сфатаграфаваны фармуляр-заяўку ўдзелу ў конкурсе на той жа адрас: dominik@bocian.org.pl
 

Па меры паступлення конкурсных здымкаў, яны будуць змяшчацца ў Галерэі конкурсу www.pygargus.pl/konkurs 
 

Этапы конкурсу:
• Атрыманне конкурсных здымкаў да 31.08.2011
• Галасаванне ўсіх жадаючых карыстальнікаў - 01.09 - 30.11.2011
• Абвяшчэнне вынікаў конкурсу – 03.12.2011
• Пасляконкурсная фотавыстава – 2012
 

Узнагароды:
• Grand Prix Jury – 1000 zł брута
• Першая ўзнагарода – 500 zł брута (спонсар: LIMOSA)
• Другая ўзнагарода – 500 zł брута
• Grand Prix інтэрнет-карыстальнікаў –1000 zł брута


 Лаўрэатам узнагароды Grand Prix інтэрнет-карыстальнікаў стане аўтар, здымак якога атрымае найбольш галасоў з найбольшымі баламі пад час інтэрнет-галасавання.
Акрамя гэтага, Журы конкурсы прызначыць 5 рэчавых прызоў аўтарам найбольш цікавых каментараў пад здымкамі.
Поспехаў!


 Здымак самца поплаўнага луня Мікaлая Вераб’я

Дадатак Памер
FORMULARZ_ZG_OSZENIOWY.doc43.5 КБ 43.5 КБ