З 1991 году ў штаце Вайомінг раз на два гады праводзіцца найвялікшы ў Свеце фестываль фільмаў, прысвечных дзікай прыродзе – гэта Jackson Hole Wildlife Film Festival. Сёлета там ў конкурснай праграме удзельнічаў фільм Radioactive Wolves (“Радыёактыўныя ваўкі”), зроблены ў беларускай Чарнобыльскай зоне міжнароднай кінакамандай, якую ад нашай краіны ачольваў знакаміты фотаанімаліст, рэжысёр і аператар дакументальных фільмаў пра прыроду, а таксама арнітолаг, кандыдат біялагічных навук Ігар Бышнёў.
І вось радасная навіна – 13 кастрычніка стала вядома, што Журы прызнала фільм “Радыёактыўныя ваўкі” пераможцам у адной з 12 намінацый - Best Wildlife Habitat Program! Гэтая ўзнагарода тым больш радуе, што ў конкурснай праграме ўдзельнічалі каля 500 (!) фільмаў!
Здымкі пра сённяшняе жыццё зоны і яе дзікіх насельнікаў праводзіла ў Беларусі аўстрыйская кінакампанія EPO Film па замове каналаў Österreichischer Rundfunk (ORF) (Аўстрыя), Norddeutscher Rundfunk (NDR) (Германія) і канала Nature WNET New York Public Media (ЗША).
Прэмьерны паказ фільма-пераможцы шырокай публіцы адбудзецца 19 кастрычніка на канале Nature PBS. Гэтай восенню ён распачынае свой 30-ы сезон.
Невядома, калі фільм можна будзе паглядзець у Беларусі, але ўжо цяпер яго 40-секундную прома-версію можна глядзець тут:
Віншуем Ігара Бышнёва і яго беларускіх, нямецкіх, амерыканскіх і аўстрыйскіх калег з выдатным прызнаннем іх таленту на такім высокім узроўні! Зычым новых фільмаў аб беларускай прыродзе і новых перамог!
Паводле www.jhfestival.org падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
Здымак Ігара Бышнёва – Ані Храмогінай
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
biot - 18.10.2011 - 02:06
Интригующий ролик. Так и
Интригующий ролик. Так и хочется посмотреть фильм весь!
Harrier - 18.10.2011 - 02:14
In reply to Интригующий ролик. Так и by biot
Згодны. Але напэўна і фільм
Згодны. Але напэўна і фільм неблагі - амерыканцы абы-што не ўзнагародзяць:)
Ананім (госць) - 18.10.2011 - 09:53
весь фильм можно посмотреть
Kiolk - 18.10.2011 - 11:34
Дадаў поўную версію фільма.
Дадаў поўную версію фільма.
biot - 18.10.2011 - 13:12
Фильм отличный! Понравился!
Фильм отличный! Понравился! Молодец Игорь и команда!
Andruschkevich… - 18.10.2011 - 15:45
Мае віншаванне! Нашы хлопцы,
Мае віншаванне! Нашы хлопцы, прарваліся на такі ўзровень, гэта годна хвал.Фільма выдатна зроблены.
aistok - 18.10.2011 - 22:18
In reply to Мае віншаванне! Нашы хлопцы, by Andruschkevich…
Интересно, а если бы этот
Интересно, а если бы этот замечательный фильм не занял призовое место, когда бы Вы, ребята его посмотрели? Андрей Абрамчук давал ссылку на его просмотр в рассылке еще 21 июня. Я то сразу посмотрел и оценил, а остальные что, проигнорировали?!
Harrier - 18.10.2011 - 23:03
In reply to Интересно, а если бы этот by aistok
Ну вось, паглядзеў гэты
Ну вось, паглядзеў гэты фільм. Сапраўды, прапанову Андрэя я праігнараваў і паглядзеў яго толькі цяпер - як фільм-пераможцу міжнароднага конкурсу.
Загрузка моцна тармазіла і цалкам на увесь фільм спатрэбілася каля 4 гадзін.
Уражаньні ад фільму дваякія. Прыемна было ўбачыць шмат знаёмых людзей у кадры, Прыпяць і розныя краявіды зоны з жывёламі і без, але дынамікі і дзеяньня фільму на 50 хвілін малавата. Цікавых кадраў, якія ўспамінаюцца пасьля прагляду таксама не шмат: воўкі, якія бягуць па дарозе-вадзе, воўкі на дахах хат узімку, чорны бусел на могілках і супольны хор В.Сідаровіча і ваўкоў.
На жаль, ёсьць і яўныя ляпы - "генетычны аналіз памёту" ці тое, што пасля ледавіку зубры засталіся толькі на тэрыторыі Польшчы і Беларусі. Ніякага развіцьця не атрымлівае даследаваньне з GPS-ашыйнікамі - якія дадзеныя атрымалі дзякуючы ім?
Высновы ж напрыканцы ўвогуле для мяне, напрыклад, спрэчныя і дзіўныя - ваўкоў і колькасна і па шчыльнасьці прыкладна столькі, колькі ў Налібоцкай пушчы. Але ж у зоне павінна быць нашмат больш здабычы круглы год, менш непакояць людзі ды па-просту зусім не (ці менш?) іх адстрэльваюць. Чаму ж іх столькі ж?
Карацей, засталося пасьля прагляду больш пытаньняў, чым адказаў.
Будзем чакаць працягу?
Harrier - 18.10.2011 - 23:08
In reply to Ну вось, паглядзеў гэты by Harrier
ПС Мне фільмы, якіяі рабіў
ПС Мне фільмы, якіяі рабіў сам Ігар, падабаюцца нашмат больш. Нават той жа пра ваўкоў (Тропой волка) - яны нейкія больш цэльныя і шчымлівыя, ў іх ёсьць настрой і выбудаваны сюжэт, ёсьць напруга і чаканы або нечаканы фінал. Тут мне гэтага не хапае. Але можа для некага гэта перавага.