Рэгістрацыі самых рэдкіх птушак Заходняй Палеарктыкі сабраныя пад адной вокладкай

Добра вядомае сваімі якаснымі кнігамі пра прыроду і, асабліва, птушак, каталонскае выдавецтва Lynx Edicions толькі што выпусціла ў Свет новае цікавае выданне – кнігу Extremely Rare Birds in the Western Palearctic, якую напісаў Marcel Haas.

Ва Ўступе коратка тлумачацца мэты публікацыі, апісваецца рэгіён і тэрміны рэгістрацый, выкарыстаная класіфікацыя і ангельскія назвы.
Далей у сістэматычным парадку на 194 старонках  падаюцца вядомыя звесткі пра 155 (у іншых інтэрнет-крамах пішуць пра 157)  відаў птушак, якія зарэгістраваныя ў рэгіёне Заходняй Палеарктыкі не больш 10 разоў. Усе рэгістрацыі апісаны са спасылкамі на навуковыя артыкулы і кнігі. Як карысны дадатак да апісання дададзены больш за 300 фотаздымкаў заляцелых асобін, многія з якіх друкуюцца ўпершыню. Аднак многія з іх паказваюць птушак у выглядзе музейных скурак ці змантаваных экспанатаў і таму наўрацці могуць вельмі дапамагчы ў іх вызначэнні

.
Заканчваецца кніга Спісам відаў, адзначаных у Заходняй Палеарктыцы ўпершыню з 2009 г.

Кніга ў цвёрдай вокладцы каштуе каля 30.00€
Паводле www.lynxeds.com падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by

На гэтую тэму:

Найлепшы вызначальнік птушак Еўропы выходзіць па-польску!

Незвычайнае ў звычайным