За адзін толькі дзень (5 мая) бёдуотчары змаглі адзначыць 140 відаў птушак уздоўж шляху праз узбярэжжа Ўэльсу (Вялікабрытанія). Менавіта ў гэты дзень і адбылося яго афіцыйнае адкрыццё. Сярод самых цікавых рэгістрацый – шмат нечаканых рэдкасцяў, такіх як рыжапаяснічная ластаўка (Hirundo daurica), савук-луток (Mergellus albellus) і хрустан (Charadrius morinellus), а таксама віды, якія найлепш прадстаўляюць Уэлс аматарам назіранняў птушак. Гэта тупік (Fratercula arctica), палярная крычка (Sterna paradisea) i клушыца (Pyrrhocorax pyrrhocorax).
Бёдуотчары з усяго ўзбярэжжа перадавалі свае назіранні праз блогі і Twitter, каб атрымаць як найбольш дакладныя дадзеныя пра назіранні птушак. Упершыню атрымалася арганізаваць падобную гонку за птушкамі на агульнанацыянальным узроўні.
Арганізатарам выступіў Visit Wales, які падтрымалі яшчэ 8 партнёраў з усяго Уэлсу. Гэта дапамагло прыцягнуць увагу мас-медыяў і шырокай публікі да адкрыцця Шляху праз узбярэжжа Ўэльсу. Адзін з бёдуотчараў змог адзначыць самастойна 71 від птушак – палову ад усіх, сустрэтых за гэты дзень усімі назіральнікамі.
Джуліан Х’югхс (Julian Hughes), віцэ-старшыня Арніталагічнага таварыства Ўэлсу (Welsh Ornithological Society), сказаў: "Гэта была выдатная ініцыятыва для ўдзелу. Проста шпацыруючыя і бёдуотчары атрымалі шмат задавальнення, ствараючы дзённы спіс мясцовых птушак. Гэта атрымалася дзякуючы сацыяльным сеткам і пешаму перамяшчэнню, такім чынам мы заставілі нязначны вуглевадародны след. Акрамя гэтага, мы змаглі на свае вочы ўбачыць адны з самых прыгожых мясцовых краявідаў”.
Паводле www.birdguides.com падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
Здымак клушыцы з www.flickr.com
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ