BirdLife International – 90 год

Самая старая міжнародная прыродаахоўная арганізацыя сёння святкуе свае 90-я ўгодкі. Многія ідэі, якія потым на дзесяцігоддзі вызначаюць напрамкі нашага жыцця ды дзейнасці, вітаюць у паветры. Аднак такія ідэі жывуць толькі тады, кады за імі стаяць неабыякавыя людзі.

Дакладна 90 год таму, 20 чэрвеня 1922 году група такіх людзей з розных краін сабралася ў Лондане у прыватным доме мінсітра фінансаў Вялікабрытаніі. Ўсіх іх аб’ядноўвала любоў да птушак. І адзіным сродкам перамагчы ў барацьбе з гандлем пер’ем дзікіх птушак і пагрозамі для пералётных птушак на розных кантынентах было правядзенне міжнародных акцый у іх абарону.


Такім чынам нарадзілася першая ў Свеце міжнародная прыродаахоўная арганізацыя, якой праф. Кэй Кары-Ліндал (Kay Curry-Lindahl) даў назву Міжнародны савет для аховы птушак (International Council for Bird Preservation), якая яшчэ пазней стала асацыяцыяй BirdLife International.


На працягу наступных дзесяцігоддзяў наша планета ператваралася ва ўсё больш забруджаную, больш населеную людзьмі і індустрыялізаваную. Гэта ставіла новыя і больш глабальныя праблемы перад прыродай і людзьмі, якія мелі мэтай яе захаваць.


Як вынік для лепшай каардынацыі дзеянняў у глабальным і міжнародным маштабе ў 1993 годзе была заснавана BirdLife International. Сёння – гэта самая вялікая міжнародная прыродаахоўная асацыяцыя, якая аб’ядноўвае недзяржаўныя прыродаахоўныя арганізацыі са 116 краін па ўсяму Свету.


 “90-я ўгодкі BirdLife International – гэта магчымасць успомніць і ацаніць тое, што дасягнута усімі разам і дапамагчы нам сфакусіраваць свае намаганні на будучыні, якую мы хочам” - сказаў з гэтай нагоды д-р Мрка Ламберціні (Dr Marco Lambertini), выканаўчы дырэктар асацыяцыі.


Калі ў пачатку актывісты, якія займаліся аховай птушак, налічвалі дзесяткі сябраў, то цяпер наша колькасць узрасла да мільёнаў. І толькі арганізацыі-партнёры BirdLife маюць каля 10 мільёнаў сябраў у сваіх шэрагах.


Паводле www.BirdLife.org (тэкст і здымак) падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
На здымку: Dr T. Gilbert Pearson, адзін з заснавальнікаў і прэзідэнт ICBP у 1922-1938 гг.